По́быт1 ’быт’ (ТСБМ). Укр. по́бут, по́бит ’тс’, рус. по́быт ’звычка’. Ад *po‑ і *bytъ. Развіццё семантыкі: ’быццё, знаходжанне’ > ’агульны ўклад і умовы існавання, быцця’. Паводле Булахава (Развіццё, 43), запазычана з украінскай. Да быт, быць (гл.).

По́быт2 ’знаходжанне’ (ТСБМ). Ст.-укр. побытъ ’быццё’, польск., в.-луж., чэш., славац. pobyt ’знаходжанне’. Ад po‑ і *bytъ, якое ад *byti (ЭССЯ, 3, 155). Да быт, быць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)