Бок 1 ’бок’. Рус. бок, укр. бік, польск. bok, серб.-харв. бо̑к і г. д. Прасл. bokъ ’тс’. Надзейнай этымалогіі няма. Найбольш верагодным з’яўляецца параўнанне з герм. мовамі: англ. back ’спіна’ (Махэк₂, 60, лічыць слав. і герм. слова «праеўрапейскім»). Іншыя версіі не пераконваюць. Бернекер, 68; Фасмер, 1, 185; Махэк₂, 60; Слаўскі, 1, 39.
Бок 2 ’маўляў’: Што, бок, ты ляжыш цэлае ранне? (Некр., 218); Ці твая, бок, шапка знашлася? (Янк. I, 43). Частка гэта, мабыць, тая самая, што і ўкр. бак, пак, польск. bak.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)