По́мач, по́мыч, по́мац, по́машч, по́муч ’дапамога’ (ТСБМ, Янк. БП, Др.-Падб., Гарэц., Шат., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., ТС, Юрч. СНЛ). Укр. по́міч, рус. помощь, по́мочь, польск., н.-луж., в.-луж., чэш., славац. pomoc, славен. pomóč, серб.-харв. по̏моћ, балг. помощ, ст.-слав. помошть. Прасл. *pomokъtь < *pomogъtь < *mogъtь < *mogti. Гл. магчы. Форма на ‑ц запазычана з польскай, а на ‑шч — з царкоўнаславянскай праз рускую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)