Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Во́кладка (БРС, КТС, Яруш.) ’тронак’ (Шатал.). Запазычанне з польск. okładka ’тс’ або самастойнае ўтварэнне ад акласці, акладу з дапамогай суф. ‑ка.

Во́клік (БРС, Яруш.). Рус. о́клик, укр. о́клик. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад аклікнуць.

Во́кліп (прысл.) ’вярхом, без сядла’ (Нас.). Запазычанне з польск. oklep, na oklep ’тс’, якое ў сваю чаргу да klepać ’удараць, хлопаць’ (Брукнер, 233). У семантычных адносінах параўн. рус. дыял. о́хлябь, о́хлюпя, охлю́пкой, укр. охляп ’вярхом, без сядла’, якія належаць да хлюпать, хлябать ’стукаць, хлопаць’ і сведчаць супраць версіі Карскага (Белорусы, 130) аб сувязі з літ. klypstù, klỹpti ’у час хадзьбы згінаць ногі крыва’.

Во́кліч ’словы, якімі аклікаюць каго-небудзь’ (БРС, Гарэц.). Ад воклік пры дапамозе суф. ‑jь.

Во́кнішча ’акно ў балоце’ (БРС, КТС); ’невялікае, але вельмі глыбокае прыроднае возера’; ’вір на рацэ, возеры’ (Нас., Яшк., Касп.). Лексема пашырана на ўсёй усходнеславянскай тэрыторыі; параўн. рус. дыял. акнишче ’аконца ў дрыгве’, окни́ще ’дрыгва, грузкае месца’, бойк. вікнішче ’прорва, бездань’ (Талстой, Геогр., 207 і наст.). Да акно (гл.) у аналагічным значэнні.

Во́крапна ’трохі боязна’ (КЭС). Гл. акро́пны.

Во́крык (БРС, Яруш., КТС). Рус. о́крик, укр. о́крик, польск. okrzyk, чэш. okřík, балг. о́крик. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад акрыкнуць.

Во́кунь (Нас., З жыцця). Гл. акунь.

Во́кут ’агароджанае месца для жывёлы (на полі ці ў лесе)’ (ДАБМ, 783; маг., Яшк.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *акутаць (параўн. літар. ахутаць ’пакрыць, абгарнуць’), як закута ’хлеў’ ад закутаць ’зачыніць, загарадзіць плотам’ (Котков, Очерки, 279; Лучыц-Федарэц, Лекс. Палесся, 186). Аб суаднесенасці варыянтаў акутацьахутаць у бел. мове гл. Казлова, дыс.

Вол (БРС, Янк. Мат., Бяльк., Бес., КТС, Ліс.), вюл ’вол’ (Дразд.). Рус. вол, вола́, укр. віл, вола́, ст.-рус. волъ, ст.-слав. волъ, польск. wół, в.-луж., н.-луж. woł, каш. vȯł, чэш. vůl, славац. vol, серб.-харв. во̑, славен. vòl, макед. вол. Старая аснова на ‑u; параўн. ст.-рус., ст.-слав. прыметн. волоуи. Прасл. volъ. Агульнапрынятай этымалогіі няма. Мейе (242) і Вальдэ (857) звязваюць з вялікі, г. зн. ’вялікая жывёліна’ ў адрозненне ад грэч. μῆλον ’дробная жывёла’, ірл. míl, якія роднасныя малы. Менш верагодна збліжэнне Младэнава (75) з польск. wołać ’зваць’, прычым ён указвае на аналагічнае бык. Махэк₂ (703) параўноўвае з ням. schwellen ’набухаць’, што таксама няпэўна, як і супастаўленне Гараева (54) з ням. Bulle ’бык, вол’. Непрымальная версія Праабражэнскага (1, 95) з волох, г. зн. ’раманская жывёліна’. Грубор (JF, кн. 8, 13 і наст.), якога падтрымлівае Трубачоў (Происх., 43 і наст.), выводзіць слав. volъ ад і.-е. *u̯el‑ ’ціснуць’, спасылаючыся на старажытную тэхніку пакладання, г. зн. volъcastratus, compressis tęstikulus. Менш пераканаўчая версія Якабсона (БЕР, 174), які ўзводзіць вол да *vel‑ ’валяць’ (волъ — ’жывёліна, якая павалена для кастрацыі’, паколькі валяць ’кастрыраваць’ з’яўляецца толькі рускай інавацыяй). Як праславянскую апафанічную ступень да прабалт. *velti (літ. vélti ’валяць, катаць, біць, мяць’, лат. vel̂t ’тс’) рэканструюе слова Мартынаў (БЛ, 9, 11 і наст.): *volъ ’той, хто нешта валяе, коціць, б’е’, паколькі валы выкарыстоўваліся старажытнымі славянамі для малацьбы снапоў, прычым вол цягнуў за сабой цяжкі кавалак дрэва, які выконваў функцыю біча або цэпа’. Параўн. літ. volė̃ ’драўляная калатуша’, рус. вал ’валёк’. У семантычных адносінах параўн. літ. árti ’араць’, árklas ’плуг’, arklỹs ’конь’ (Гл. таксама Фасмер, 1, 335 і наст.; Шанскі, 1, В, 146; Скок, 3, 610).