Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тур

1. Тупік (Слаўг.).

2. Паводле паданняў. Цэнтральная частка населенага пункта (Жытк.).

3. Слуп пры печы ў курных хатах (вв. Ямна і Буды Дзіс.).

4. У актах. Апорны слуп пасярэдзіне святліцы старажытнага жылога дома.

5. Лекавая трава Arnica montana, лісты якой сцелюцца па зямлі, а на высокай кветаножцы жоўтыя краскі (Жытк., Стол.).

в. Турна Кам.

турусня́к Затор лёду на рэках і азёрах (Дзіс.). Тое ж туру́н, турунты́ (Дзіс.).

в. Туроса Уш.

турэ́ц Быстрыня, хуткае цячэнне на рацэ (Сміл.).

в. Турэц. Сміл., в. Турэц Кар.