Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

тал Месца, дзе растаў снег (Зах. Бел. Др.-Падб.).

таласа́ Дробныя хвалі на вадзе; зыб (Слаўг.). Тое ж тамаса́, валва́ (Ашм., Лід.), тусме́нь (Ветк.), плесь (Смален. Дабр.).

□ в. Таласкоўшчына Тал.

талачэ́я Вытаптанае месца ў пасеве, на раллі, траве (Слаўг.). Тое ж талчачэвішча, талчачэя (Слаўг.), талкаві́ска (Слонімскі пав. 1598 АВАК, XVIII, 154), тулкаві́ска (Слон: 1598).

тало́ Палонка, багатая рыбай (Азяр. Касп.).

тало́ка Абложная зямля (адзін год), узараная пад азімыя (Гом. Нарысы, 372, Краснап. Бяльк.).

талчачэ́я Месца, дзе збіраюцца людзі (Слаўг.). Тое ж калчачэя (Слаўг.).

талчая́ Прадпрыемства для апрацоўкі пянькі (с. Камаровічы і в. Задобрасць на р. Добрасці Крыч. староства Меер, 1786, 102).

та́лька

1. Зараснік лазы Salix rosmarinifolia L. (Рэч.).

2. Гліна, якая ўжываецца пры вырабе валенкаў (Гродз.), мінерал тальк сілікат магнію (БРС).

□ в. Талька Пух.