Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

глы́ба

1. Кавалак цвёрдай зямлі ці дзірвану на раллі (Слаўг.).

2. Грунт, абсунуты ў яму, капальню (Слаўг.).

3. Глыбокае месца ў рацэ, возеры (Стол.).

глыбіня́

1. Глыбокае месца ў рацэ, возеры; бездань (БРС). Тое ж глыб (БРС), глыбачы́нь, глыбачыня́, глыбе́ж, глыбі́ж, глыбічына́, глыбічыня́, глыбакі́нь, глыбакіня́ (Слаўг.), глыбіна́ (Кап., Маладз., Слаўг.).

2. Яма, выбітая вадой (Ст.-дар.).

глыж Вялікі кавалак, ком засохлай зямлі на раллі (Пол.). Тое ж галы́ж (Слаўг.), глы́жа (Мсцісл. Юрч.), глы́жка (Пол., Пух. Шат.).

глыза Глыба лёду (Колас, 1952, т. 4, 184).

гмах Вялікае поле ў адным участку (Жытк.).

гнеч Балота з непраходным зараснікам, непралазны гушчар (Стол.). Тое ж гне́чышча (Стол.).

гні́ла Гліна; гліністая глеба (Кузн. Касп.).

гняздо́ Ямачка, выкручаная пяткай нагі ў час гульні дзяцей (Слаўг.).

гон Плошча зямлі неакрэслена вялікага памеру; абшар (Ваўк. Сцяшк.).

го́ні

1. Вузкая і доўгая паласа раллі (БРС). Тое ж гоня (Тал. Мядзв.), гані́ (Рэч.).

2. Частка палетка, якая апрацоўваецца асобна ад іншых (Зах. Бел. Др.-Падб.). Тое ж ато́рка (Стол.).