Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

капа́льня Месца, дзе капаюць гліну, пясок, вапнавы камень і інш. (БРС). Тое ж я́мка (Слаўг.).

ур. Капальні (пясчаны кар'ер) каля в. Ржаўка Слаўг.

капані́ца

1. Накопаная дарога; земляная дамба; насыпаны земляны вал (Нясв.).

2. Выемка, катлаван, роў, выкапаная сажалка (Зах. Бел. Др.-Падб.). Тое ж капанка (Нас.).

3. Канава; канал (Слаўг.).

капе́ж Месца каля будынка, куды сцякае са страхі вада (БРС). Тое ж каплё (Нас.), капа́ж (Ст.-дар.).

капе́ц

1. Каморніцкі межавы знак у выглядзе вялікай накапанай купіны з драўляным слупам пасярэдзіне (БРС).

2. Месца для захавання гародніны і бульбы; бурт круглай формы (БРС). Тое ж капя́к (Слаўг.).

3. Суцэльны насыпны земляны пагорак, куча зямлі (БРС).

4. Старажытны курган; «шведская» магіла (Стаўбц.).

5. Магіла, надмагільны насып (БРС).

6. Яма для захавання булыбы на зіму (Сен. Касп.).

капе́чышча Месца, дзе стаяў капец бульбы, буракоў (Слаўг.). Тое ж капячы́шча, копчышча, копшчышча (Слаўг.).

каплі́ца Месца, дзе стаіць крыж (Рэч.).

в. Каплі́чы каля г. п. Капаткевічы Азар.

каплі́чышча Месца, дзе стаяла капліца (Слаўг.).

капу́снік Грады; месца, дзе расла капуста (Ваўк. Сцяшк., Слаўг.). Тое ж капу́сцішча, капусце́нішча, капу́снічча (Слаўг.).

капшу́к Сажалка на гары з праведзенай ад яе канавай (Уш.).

ур. Мала́хаў Капшук (сажалка) каля в. Чарсвяны Уш.

кара́ Засохлы верхні слой гразі (Слаўг.).