Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

за́ймішча

1. Прастора, якую займае вада пры разліве ракі; участак, які займае жняя на полі, касец пры касьбе, жанчына на поліве (Слаўг.). Тое ж заніма́нне, займа́нне, займаннё, постаць (Слаўг.).

2. Месца, прызначанае для раллі, угоддзя (да сярэдз. XVII ст. Нас. АУ).

закабе́нь Месца, выбітае вадой на лузе, якое перашкаджае касьбе (Стол.).

закабо́ўка Загіб ракі, лука (Ветк.). Тое ж заканабоўка (Слаўг.).

ур. Папова Закабоўка (старыца на лузе) каля в. Шарсцін Ветк.

закаву́лак Невялікі глухі куток, рукаў; вузкая невялікая вуліца з выйсцем у адзін канец (БРС). Тое ж закаву́ліна, заканаву́ліна (Слаўг.), заканаву́лак (Нясв., Слаўг.), закаба́ек (Сен. Касп., Слаўг.), закаба́лак, заканаба́ліна, за́каба́лі́на́ (Слаўг.).

заказні́к Запаведны лес, запаведнік (Шацк. Шат.).

закаклю́чына Загіб ракі (Слаўг., Смал.).

зака́лле Месца за граззю, за багнай (Рэч.).

ур. Закалле (луг) каля в. Заспа Рэч.

закану́рак

1. Глухі рукаў, заход з адным выхадам (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.).

2. Куток, загароджанае месца на агародзе ці каля пабудоў; гародчык (Слаўг.).

закат Прыток ракі, куды ў разводдзе імкнецца рыба, а пры спадзе вады наладжваецца ў вузкім месцы яе «лоўля ў закат» (Пін., Тур. Палессе ЖР, 1882, 347).

за́кла Выгін ракі (Стол.).