Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гу́ра

1. Гурба снегу (БРС).

2. Высокае месца, горка, узгорак (Жыт., Драг.). Тое ж гу́рка, пагу́рак (Драг.), падгу́р'е (Слаўг.), гу́рачка (Рагач.).

3. Вялікая снежная гара, якую абліваюць вадой для катання на санках (Рэч.).

4. Лоўж галля (Стол.).

5. Верх чаго-небудзь, насыпаная горка (Жытк.).

ур. Гу́ры (1909) каля в. Слаўня Слаўг. (ЦДГА БССР, ф. 2193, спр. 129), Слабодка Гуры (1884, 1901) Арш. пав. (Макс. Пр., 35), в. Гурка Драг., вв. Гурькі, Белагу́рава Віц. (Рам. Мат.).

гу́рба

1. Пагорак намеценага снегу (БРС). Тое ж гурба́, гурбе́нь (Слаўг.), калода (Нас. АУ).

2. Узгорачак зямлі, накапаны кротам (Лаг.).

3. Ст.-бел. (XI—XVII стст.). Жыллё (Уладз. 30).

гурга́н Сухі пясчаны востраў сярод балота (Усх. Палессе Талст.).

гурда́н Курган (Глуск. Янк. I).

гусна́к Гушчар лесу; густы зараснік асакі, чароту (Слаўг.).

густы́ж Стары лес, які зарос густым драбналессем, хмызам, лазой, крапівой, ажынай на нізкім месцы (Слаўг.). Тое ж гусцві́нь, гусцвіна́, гусце́ж, гусці́ж, густы́ш, гусце́ча, густэча, густата́, густота (Слаўг.), гусцвіна (Хрэст. па гіст. бел. мовы, 1961, 464), гусце́р (Віц. Нік. 1895, Грыг. 1838—1840), гусце́ча (Пар.), гусця́ж (Слаўг., Краўчанка. Над хвалямі Прыпяці, 1964, 164), гусця́р, гусцярва́ (Віц. Нік. 1895).

гу́сце Вусце; месца, дзе зліваюцца рэкі (Стол.).

ур. Гу́сце (поле) каля в. Кароцічы Стол.

гу́та

1. Шклаварня, плавільны ці меднаробчы завод (БРС).

2. Месца, дзе здабывалі попел і паташ (Бых. пав. Рам. 1912, 3).

в. Гута Бых., в. Гута Паст., ур. Гута (поле) каля в. Віравая Слаўг.

гу́шча Густы лес, зараснік, дзе цяжка прайсці; нетры (Ашм. Ф. Багушэвіч. Выбр. тв., 1946, 49, беларускія азбукоўнікі XVI—XVII стст. Судн. 317, Жытк., Лёзн., Нясв., Слаўг., Стол., Шчуч.). Тое ж гусня́, гусня́ча (Слаўг.).

гушча́нь Густы лес, зараснік з густым травастоем; забалочанае месца, дзе цяжка прайсці (Слаўг.). Тое ж гушчына́, гушчы́нь, гушчыня́, гушчэнь (Слаўг.), гушчэча (БРС), гушчыно (Віл.), гушчыня́ (Лёзн.).

ур. Гушчыно (балота) каля в. Засценкі Віл.