ржа́ўка
1. Балота з іржой (паўсям.).
2. Крыніца, ручай у раўку (Смален. Коз., 118).
□ в. Ржаўка Слаўг.
ржы́шча
1. Зжатае поле (БРС). Тое ж ржонне (Смален.), ржэўнік (паўсям., апрача поўдня БССР ДАБМ, к. 269), рожня (Хойн.).
2. Поле, на якім зжата жыта (амаль паўсям. ДАБМ, к. 271). Тое ж ржы́ска (Ваўк. Сцяшк., Вор. ДАБМ, к. 271), ржані́шча (Слаўг., Смален. Дабр.), ржэўнік (Бых., Лёзн. Касп., Мін., Слаўг., Сміл. Шат., Уш. ДАБМ, к. 271), ржоўнік (Бабр., Слуцк. ДАБМ, к. 271), ржонне (Маладз. ДАБМ, к. 271), ржонішча (Мін. і поўнач Гродз. ДАБМ, к. 271), ржы́нішча (Маладз., Мін. ДАБМ, к. 271), ржа́нішча (Бабр. Гом. Слуцк. ДАБМ, к. 271).
рог
1. Вугал вуліцы (БРС).
2. Выступ, клін поля, лесу, лугу; лука, паварот ракі; клінападобная частка балота (Жытк., Крыч., Нясв., Рэч., Сал., Слаўг.).
□ ур. Дзе́даў рог (луг) каля в. Віравая Слаўг., ур. У рага́х (лес) каля в. Яскавічы Сал., ур. Піля́вы рог (выступ поля, лугу, лесу) каля в. Заспа Рэч., ур. Зая́зкі рог (балота) і ўр. Мулкоў рог (балота) каля в. Беражцы Жытк., ур. Пе́ршыя (Другі́я, Трэція) ражкі́ (выступ поля, лесу) каля в. Дзягавічы Крыч., ур. Бузя́ны рог (частка возера) каля в. Чарсвяны Уш.
ройст Балота, балоцістая мясцовасць (Воран.). Параўн.: У пушчы ляжыць скарб закляты за ройстам у гушчы (Ф. Багушэвіч. Выбр. тв., 1952, 49).
□ ур. Райсцяны (1593) на Вілен. (АВАК. XI, 50).
ро́йста
1. Месца, дзе дарога раздвойваецца (Вілен.).
2. Балота (Ашм. Ф. Багушэвіч, верш. «Праўда»).
3. Няўдобіца (Іў.).
ро́йства Выпас для жывёлы (Нясв.).
□ ур. Ройства (папас) каля в. Малева Нясв.
ро́йсты
1. Раздарожжа (Вілен.).
2. Скрыжаванне дарог (Вілен.).
□ в. Ройсты Свянц.
ро́льня Большая палова прысядзібнага ўчастка калгасніка ў полі, які кожны год даецца на новым месцы (Стаўбц., Шчуч.).
ром Прастор, свабоднае месца; абшар (Зах. Бел. Др.-Падб.).
ро́скідка Узаранае ўроскідку поле з разорай пасярэдзіне загона (Нясв., Смал., Сміл. Шат., Стол.).