Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

раўчаві́на́ Мелкі сухадольны равок, пракапаная канаўка (Слаўг.). Тое ж раўча́г (Слаўг.).

раўча́к

1. Неглыбокі роў з вадой, на дне якога цячэ паток (Бых., Жытк., Нас., Слаўг., Шчуч.).

2. Адгалінаванне ракі; ручай (БРС).

3. Канаўка пад капяжом хаты для сцёку вады (Рэч., Слаўг.). Тое ж раўчачок (Рэч.).

4. Калдобіна (Грыг. 1838—1840).

5. Абмялелая рэчка (Слаўг.).

□ р. Раўча́к каля в. Зімніца Слаўг.

раўчу́к

1. Ручай, рачулка (БРС). Тое ж раўчок (Краснап. Мсцісл. Бяльк.), раўчэка (Стол.).

2. Нізіна або канава, па якой амаль заўсёды цячэ вада (Стол.). Тое ж раве́ц (Стол.).

3. Пракапаная канаўка пад капяжом (Нясв., Слаўг., Стол.). Тое ж раўчэка (Стол.).

раўчы́нка Невялікае прадаўгаватае паглыбленне ў зямлі (Слаўг.). Тое ж жалобчынка (Слаўг.).

рача́дзь Старое рэчышча ракі (Чашн. Касп.).

рача́ліна Балотная рэчка (М. Танк. Янук Сяліба, 1957, 3).

рачу́лка Невялікая рэчка (БРС). Тое ж раччонка (Віц. Нік. 1895, Слаўг.), раччу́шка (Віц. Нік. 1895, Мсцісл. Бяльк., Слаўг.), рэччанка (Слаўг.).

рачы́шча

1. Старарэчышча (Стаўбц.).

2. Багністае месца на зарослым рэчышчы (Стаўбц.).

□ ур. Рачышча (луг) каля в. Беражцы Жытк.

ржа́ва Гразкае, іржавае балота з вокісам жалеза ў вадзе; балота з жалезнай рудой (Віц. Рам. Мат., Слаўг.). Тое ж ржа (Жытк., Нясв., Слаўг., Стол.), ржа́вец, ржа́віна, ржаві́на́, рыжаві́на (Слаўг.).

□ в. Ржава Віц. (Рам. Мат.).

ржавень Крыніца на багністым глыбокім балоце (Глыб. ДАБМ, 42).