Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

валю́шня Месца, дзе стаяла майстэрня, у якой валілі сукно (Глуск. Янк. II, Слаўг.). Тое ж валю́ш (Гродз.), валю́ша (Жытк., Стол.).

вандо́л Ухаба, выбай, калдоба (Беш. Касп.).

вапа́к Залежы вапны (Слаўг.).

ва́пельня

1. Месца, кар'ер, дзе здабываюць вапну (БРС). Тое ж вапе́йніца (Віц. Касп.), вапе́льня (Слаўг., Сміл. Шат.), вапе́нніца (Зах. Бел. Др.-Падб.), ва́пніца, ва́пнішча (Нас.), вапно (Нас. АУ).

2. Печ, месца, дзе абпальваюць вапну; вапенны завод (БРС). Тое ж вапе́йніца (Віц. Касп.), вапе́льня (Нас.), вапе́нніца (Віц. Касп.).

вапе́ннішча Месца, дзе складаюць вапнавы камень або ачышчаюць гашаную вапну (Нас.).

ва́пна Абпаленая вапністая зямля (БРС). Тое ж вапня́к (БРС), звёздка (Слаўг.).

варатні́к Доўгі загон (Колас, 1952, т. 4, 303); частка паласы, якая апрацоўваецца асобна (Кузн. Касп.).

варні́ца

У актах.

1. Саляварня, салярня (Гродз.). Тое ж ва́рня, варэльня (Грыг. 1850).

2. Завод, дзе варылі піва, мёд (Крыч. староства Меер, 1786, 99).

ваўкаўня́

1. Яма для лоўлі ваўкоў (БРС).

2. Небяспечнае месца (Нас.).

□ ур. Каля Ваўкаве́нькі Стаўбц. (Прышч.).

ве́жа Каланча (БРС).

□ нас. п. Белая Вежа ў раёне Белавежскай пушчы (ПНР).