Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вадаце́ч

1. Крыніца, ручай, равок (Нас., Крыч., Слаўг.).

2. Вільготнае месца пад гарой, дзе з зямлі сочыцца вада (Лёзн.).

ур. Вадацеч (мокрая, крынічная мясціна) каля в. Любаны Слаўг.

вадзі́шча Вялікі разліў, вялікая вада; бурнае разводдзе (Слаўг.). Тое ж вадзя́ні́шча (Слаўг.).

важні́ца

1. Месца, дзе важаць грузы (Горкі Маг. губ.).

2. Вагавы хлеў (Маг. губ. вед., № 44, 1854, 793).

вазо́н Выгін ракі на роўным месцы, парослы вакол алешнікам (Стаўбц.).

ур. Вазоны каля в. Пруды Стаўбц.

вазярцо́ Невялікае возера; малы старык (Ветк., Крыч., Слаўг., Шчуч.). Тое ж вазёрца (Лёзн.), вазярцэ, возерка (Ст.-дар.), возерца (Слаўг., Стаўбц.).

ур. Вазярцо (лужок) каля в. Серкаўка Слаўг.

вазяры́на

1. Старарэчышча, старыца з вадой на лузе (Слаўг.).

2. Зарослае возера, запушчаны ставок (Слаўг.).

вазяры́шча Месца, дзе было возера (Нясв., Слаўг.). Тое ж возерышча, вазяры́нне, вазе́рня (Слаўг.).

вазярэ́ц Гл. азярэц (Слаўг.).

ва́карына Хваля, зыб на рацэ, возеры (Навагр.).

вакно́ Гл. акно (Палессе Талст., Слаўг.).