Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

на́ўзберажжа Месца ўздоўж берага ракі, возера (Слаўг.). Тое ж наўзбярэжжа, напанаўзбе́ражжа (Слаўг.).

наўзва́лле Месца каля падэшвы гары, дзе звычайна бывае сенажаць (Слаўг.). Тое ж навызва́лічча (Слаўг.).

наўзго́рнічча Месца каля вяршыні гары (Слаўг.).

наўззазе́р'е Узвышанае месца каля возера (Слаўг.). Тое ж наўзвазяры́шча (Слаўг.).

наўзлу́жжа Месца ўздоўж лугу (Слаўг.). Тое ж наўзлу́жышча, наўзлу́зенне (Слаўг.).

наўзро́вічча Месца ўздоўж рова, яра, канавы (Слаўг.). Тое ж наўзроўе, напаўзровішча (Слаўг.).

наўко́ссе Схіл, бок пагорка (Уш.). Тое ж наўкос, наўскасіна, наўсхонасць (Слаўг.).

нахі́л Пакаты схіл гары, узгорка (БРС). Тое ж на́хі́л (Беш. Касп.).

нацёк Пясчаны намыў з гары (Слаўг.); вапнавы нарост на столі вапнавай пячоры; сталактыт (Гом.). Тое ж на́цек, поцек (Слаўг.).

небакра́й Частка неба пад гарызонтам; небасхіл (ЛіМ, 1966, VII, 2).