Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гарадо́к

1. Насыпное гарадзішча, селішча; абароннае ўмацаванне; збудаванне язычаскаму многабожжу. Падобныя збудаванні, як указваў Зарыян Даленга-Хадакоўскі, знаходзяцца ў нас на кожнай квадратнай мілі і ўсюды аднастайныя (С. К. Кузнецов. Русская историческая география, вып. 1. М., 1910, 175). Тое ж гарадзе́ц, гарадно, гаро́дня́, гарадзе́нка (Д.-Хад. 1844, 5). гарадзе́ц (Слаўг. Рам. 1891, 173).

2. Абкапаны канавай участак зямлі, на якім можа размясціцца вёска ці малы горад (Рэч., Слаўг.).

3. Невялікі сучасны горад (БРС), раённы цэнтр (Слаўг.). Тое ж гарадзе́ц (Слаўг.).

в . Гарадзец (1655) Бых. (АВАК XVIII, 862).

гара́ны Невялікія горкі, узгоркі (Віц. Рам. Мат.).

ва ўр. Горы (пяць узгоркаў) па абодва бакі ўзгоркавага масіву знаходзяцца вёскі, кожная з назвай Гараны або Горкі (Віц. Рам. Мат., 116), в. Новыя Гараны Пол.

гарбі́нка Невялікая пакатая горка на роўным месцы; узгорак (БРС). Тое ж гарба́ціна, гарбі́на́ (Слаўг.).

гарбо́к

1. Выпукласць на роўным месцы, горачка, выспачка, узгорачак (Слаўг.). Тое ж гарбулёк (Нас.), горбік (Слаўг.).

2. Узгорачак над долам, магільная горка (Бел. дакастр. проза, 232). Тое ж магі́лка, магі́ла, бугарок, бузгарок (Слаўг.).

гарбы́ль Маленькае ўзвышэнне на роўным месцы (Віц. Касп., Слаўг.).

га́рка Нізкае месца, дзе вясной доўга стаіць вада; багністае месца, балота (Лёзн.).

ур. Гарка каля в. Загараднае Лёзн.

гарлаві́на Вузкі праход для вады; праліў (Слаўг.).

га́рля Пажарышча; месца, дзе калісьці быў пажар (Ляхавічы Палессе Талст.).

гаро́д

1. Агарод (БРС).

2. Наогул абгароджаны ўчастак зямлі (Слаўг.).

3. Сядзіба калгасніка або вясковага жыхара (Арш., Гродз., Жытк., Слаўг.).

4. Добра апрацаваная і ўгноеная зямля (Слаўг.).

гаро́дзішча Месца, дзе быў агарод (Слаўг.). Тое ж гра́дзішча (Слаўг.).