Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ці́на

1. Пласт з водарасцяў на паверхні вады, які пры асяданні і ў сумесі з ілам робіць дно вадаёма гразкім, тваністым (Паст., Слаўг.). Тое ж ці́ня (Слаўг.).

2. Студзяністая маса Mucor dekumanus у вадаёмах (Слаўг., Уш.). Тое ж слізь (Слаўг.).

3. Зараснік рагалісніку Ceratophyllum demersum L. у стаячым вадаёме, у завадзі (Бельск. ПНР, Гродз.).

ціхаво́д Ціхае, звычайна прыбярэжнае цячэнне; завадзь каля ракі (Рэч., Стол.). Тое ж ціхаводзіна (Рэч.).

цыбу́лі́шча Месца, дзе расла цыбуля Allium cepa L. (Слаўг.). Тое ж цыбулі́шча, цыбулі́нішча, цыбуле́нне (Слаўг.).

цы́рка Пясчаная плошча (Арш. «Наш край», 1926, № 4—5, 63).

цэ́мра Закінуты старажытны калодзеж з драўляным зрубам (в. Заспа Рэч.).

цэнтр Сярэдзіна вёскі; месца, дзе знаходзіцца калгасная канцылярыя; вёска, у якой знаходзіцца праўленне, сядзіба аб'яднанага калгаса (Рэч., Слаўг.).

цяклі́ца Невялікае цячэнне на балоце, якое з'яўляецца пры спадзе вады (Палессе Талст.).

цяку́н Цякучы дробны пясок (Слаўг., Уш.). Тое ж цекуне́ц (Слаўг.).

цяплі́цы Мінеральныя воды (Гарб.).

цяплі́шча Вогнішча (Слаўг., Хоц. Бяльк.). Тое ж це́плішча (Нас., Слаўг., Тал. Мядзв.), цяпло́ (Бых., Рагач., Слаўг.), цяпля́нне, цяпля́нішча, цяпля́ннівічышча (Слаўг.).