Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тарфя́нік

1. Тарфяное балота (БРС).

2. Поле на месцы асушанага балота (Сал., Слаўг.). Тое ж тарфя́нікі (Жытк.), тарфя́нне, тархвяні́шча, тарховінне, тарховішча, таршы́шча (Слаўг.).

тарфя́нішча

1. Асушанае тарфяное балота (БРС).

2. Балота, дзе нарыхтоўваюць торф (Лёзн., Слаўг.). Тое ж тарпя́нішча (Мін.), тархвяні́шча, тархвя́не, тарховінне, тарховішча, таршы́шча, тархінне, тархішча (Слаўг.).

таўка́ч Ст.-бел. Востраў сярод балота.

ур. Таўка́ч (гарадзішча на астраўку сярод балота, парослае лесам) каля в. Гаравыя Пол. («Савецкая краіна», 1932, № 5, травень, 76), в. Таўкачоўка Слаўг.

тача́ Цеча; месца на рацэ, якое не замярзае (Стол.).

тачо́к

1. Месца, дзе малоцяць збожжа; глінабітны ток у гумне, пад паветкай; цэментаваная пляцоўка каля калгаснага свірна; расчышчаны ўчастак для малацьбы збожжа, ільну (Лёзн., Слаўг., Сур. Касп.).

2. Гумно, дзе складваюць і малоцяць збожжа (Мін., Я. Купала. Вершы. Паэмы, 1958, 18).

3. Бойкае месца, дзе збіраюцца людзі; пляцоўка, плошча (Нясв., Слаўг.).

Стралецкі тачок перад стралецкім замкам у Полацку, Княжы тачок перад замкам у Навагрудку.

таш Ст.-бел. Сяло, сяліба (1596 «Лексіс» Л. Зізанія. Хрэст. па гіст. бел. м., 1961, 256). Тое ж намет, кучка, ме́шканье.