Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гама́рня

1. (XVIII ст.): Рудня, медзеплавільная майстэрня, плавільны завод (Крыч. Меер, 1786, 99, Нясв., Пар., Рэч., Слаўг., Чач.).

2. Шумнае месца; будынак музычнай установы; школа (Слаўг.).

в. Гама́рня (Гразі́вецкая Ру́дня, Гразі́вец) Чэр. пав.

гамлы́га Вялікі кавалак цвёрдай зямлі на ўзараным ці засеяным полі (Слаўг.). Тое ж га́лы (Пол.).

гамэ́лак

1. Неразбіты кавалак цвёрдай ці сухой зямлі на раллі (Слаўг.).

2. Вялікі камяк снегу, лёду са снегам (Слаўг.).

ганёк Вузкая і кароткая палоска зямлі; маленькія гоні (Рэч.). Тое ж ганкі́ (Рэч.).

гара́

1. Узвышша, любое высокае месца, высокі ўзгорак (БРС).

2. Невысокі марэнавы або пясчаны ўзгорак, звычайна круглы або закруглены ці стромкі з аднаго боку; гравійны пагорак (Рэч., Слаўг., Стол., Шчуч.).

3. Высокі бераг ракі (Дубр., Крыч.).

4. Высокае поле (Ваўк. Сцяшк., Рэч., Слаўг.).

5. Снежны пагорак; сумёт (Крыч., Слаўг.).

ур. Жаромская Гара (лес, поле) каля в. Улукі Слаўг.

га́рава́тка Купка лесу на гары (Пол., Уш.).

гараві́на́ Невялікае ўзвышша, узгорак (Слаўг.). Тое ж гару́шка, гараві́нка, гараві́к, гарэвіна (Слаўг.).

гарадзі́шча Месца, дзе ў старажытнасці стаяў горад, гмах, высокі ўзгорак з ваеннымі абароннымі ўмацаваннямі ці было селішча (БРС).

ур. Гарадзішча каля в. Улукі Слаўг.

гарадзьба́ Абгароджаны ўчастак (Слаўг.). Тое ж гараджэнне (Слаўг.).

гарадні́к Месца, абгароджанае або неабгароджанае для жывёлы ў полі або ў лесе (Мін.). Тое ж гаража́нка (Маладз.), гаражня́ (Рас.).