Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ку́блі́шча

1. Чашападобная ўпадзіна (Слаўг.).

2. Ямка на пасеве, у пяску, зробленая курамі (Слаўг.).

□ в. Кублішча Слуцк.

кубло́

1. Ямка на пасевах, у пяску, зробленая курамі (Жытк., Слаўг., Стол.). Тое ж ку́блё (Сал.).

2. Буслава гняздо (Жытк.).

ку́дзерка Гаёк, лясок (Вілен., Гродз., Ковен. губ. Нас.).

□ в. Кудзерка Пух., в. Кудзеркі Шчуч.

ку́дра Невялікі лясок, група дрэў, якія стаяць асобна (Стаўбц.).

□ ур. Кудра Стаўбц.

ку́заў Тып паселішча, у якім двары размешчаны ўроскідку (Слаўг.).

□ ур. Кузаў (поле) каля в. Кульшычы Слаўг.

кузне́чышча Месца, дзе стаяла кузня (Слаўг.). Тое ж ку́зенне, кузяннё, ку́зні́чышча, ку́зні́шча, ку́зка, кузне́вішча, кузняві́шча (Слаўг.).

ку́зня

1. Будынак, дзе ўручную куюць жалеза (БРС).

2. Дрэва ў лесе і мноства шышак пад ім, якія налушчыў дзяцел (Мсцісл. Крыв.).

кукуру́зішча Поле, дзе расла кукуруза (Лаг., Леп., Лёзн., Навагр., Паст., Слаўг.). Тое ж кукуру́знік (Крыч.), кукурызя́нішча (Бых.), какуру́зніска (Кам.), какару́зішча (Маз.), какару́знішча (Сал., Слаўг.), кукуру́за, кукуру́зка, кукуру́знік, кукуру́знішча, куркуру́знішча (Слаўг.).

кулдо́біна

1. Упадзіна, яма, калдобіна (Нас., Слаўг.).

2. Сажалка з чыстай пітной вадой (Віц. Шэйн, 4).

кулі́са Прасека ў лесе (Краснап. Бяльк.).