Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зяле́ніва

1. Ранняя гародніна (БРС).

2. Зелень, зялёнае покрыва з травы, лісцяў, моху, зялёнай цвілі (Слаўг.).

зялёнка

1. Крынічнае месца, пакрытае цёмна-зялёнай расліннасцю (Слаўг.).

2. Багна (Слаўг.).

ур. Зялёнка (лес) каля в. Журавічы Рагач., ф-к Зялёнкавічы (1726) у Крыч. старостве (ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, інв. 1160, ск. 124), ур. Зялёнка (высахлая багна) каля в. Дабранка Слаўг.

зямля́

1. Зямны шар, зямная паверхня (БРС).

2. Савецкая краіна (БРС).

3. Урадлівая ворная зямля; сядзіба (Слаўг.).

зярэ́мя Месца, у якім знаходзіцца асобны статак баброў; бабрынае логава, гняздо (Гарб., Нас. АУ).

з'е́ддзе Засеянае або лугавое месца, страўленае жывёлай ці птушкамі; збой (Нас., Слаўг.). Тое ж аб'е́ддзе (Слаўг.), з'едзь, з'е́дзішча (Нас.).

з'езд Спуск, адхон гары, дзе можна з'ехаць з возам (БРС). Тое ж з'яжджа́нне (Слаўг.).

з'ём Самая крутая частка дарогі пры з'язджанні з гары, узгорка (Слаўг.). Тое ж скасагор, скасагорыца (Слаўг.).