Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зме́на

1. Вялікае поле аднаго севазвароту, звычайна аддзеленае ад іншых палёў прыроднымі аб'ектамі (лесам, лагчынамі, дарогамі); абшар (Ветк., Рэч., Сен. Касп., Слаўг.). Тое ж плошча, сцеп, абла́га, кушме́нь, кушме́нішча, перала́га, усця́ж, сцяж, наўсця́ж, бок (Слаўг.).

2. Уся зямля аднаго буйнога землеўладальніка ці вялікае поле ў севазвароце адной сялянскай абшчыны (Рэч., Слаўг.).

ур. Ліцві́наўская змена (поле) каля в. Заспа Рэч.

змяі́ннік Месца, дзе вядзецца многа змей (Слаўг.). Тое ж пужоў, гадаўні́к (Слаўг.).

ур. Змяіннік (поле) каля в. Чарнякоўка Слаўг.

зру́бішча

1. Месца, дзе рабілі зруб, дзе стаяў зруб (Слаўг.).

2. Вялікі зруб (Слаўг.).

зыб

1. Усплёск хвалі, ваганне вады (БРС).

2. Дрыгвяністая паверхня балота (Слаўг.).

зыбе́ль Балота каля возера (Ашм. ДАБМ).

зыбіна́ Дрыгва, зыбкае балота; забалочаны вадаём, на паверхні якога ўтварыўся раслінны дзірвановы пласт; плаў (Слаўг.). Тое ж зыбе́нь (Віц. Рам. Мат.), зыбі́чына́, зыбката́, зы́бчасць (Слаўг.), зыбу́н (Докш., Дрыс., Крыв., Пл., Пол., Шарк. ДАБМ), зы́баўка (Мядз. ДАБМ), зыбе́ча, зы́бша (Слаўг.).

зыр

1. Высокае, адкрытае месца (БРС). Тое ж пазор, пагля́д, ўззырь, ўззорыца, гля́нішча (Слаўг.).

2. Быстрыня; месца хуткага цячэння ў рацэ (БРС).

зя́бер

1. Поле, якое ўгноена і ўзарана летам для сяўбы пшаніцы на наступную вясну (Нас.); наогул узаранае ўвосень поле (Слаўг.).

2. Пустазелле зябер Galeopsis speciosa Mill. (Слаўг.).

зя́бліва Узаранае ўвосень поле (БРС). Тое ж зяб (Лёзн., Рэч., Сал.), зябло (Нас.).

зяле́за Балотная жалезная руда (Слаўг.).