Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

зе́мніца Халоднае месца, дзе падоўгу вясной ляжыць снег, летам холадна, блізка да паверхні падыходзяць падземныя грунтавыя воды (Слаўг.). Тое ж зімні́ца (Слаўг.).

□ в. Земніца (1884 Дэмб. т. II) Слаўг.

зер

1. Тонкая нітка ледзь бачнай у далечыні сцежкі, дарожкі паміж дзялянкамі ў лесе (Слаўг.).

2. Ледзь бачная пуцінка, дарожны след увечары (Мсцісл. Юрч., Слаўг.).

зе́рца Азярцо, невялікая азярына; старык (Слаўг.). Тое ж зяро (Арш., Гом., Гор., Рагач., Сен. пав. Маг. губ. і Гарад., Леп. пав. Віц. губ. Рам. Воп.).

□ ур. Зерцы (малыя старыкі на лузе) каля в. Дабранка Слаўг.

зібе́нь

1. Месца, дзе знаходзіцца лесапільня (Ветк.).

2. Дрыгва; зыбкае, забалочанае месца (Слаўг.).

зімаві́шча

1. Месца, дзе зімуюць людзі, звяры, жывёла, птушкі (Слаўг.). Тое ж зімовішча, зімаўё (Слаўг.).

2. Халоднае нізкае, багатае крыніцамі месца (Слаўг., Ст.-дар.).

□ ур. Зімавішча (балота) каля в. Пасека Ст.-дар., в. Зімовішча Пух.

зі́мнік Дарога праз балота, па якой ездзяць толькі зімой, калі балота замерзне; зімняя пуціна (Докш., Маг., Пол., Слаўг.). Тое ж зімня́к (Глуск. Янк. I).

□ ур. Зімнік (зімняя дарога праз балота) каля в. Кулышычы Слаўг.

зламы́ Паламаны бурай лес (Слаўг.).

зле́вішча Месца, дзе зліваюцца рэкі, ручаі (Стол.).

злог Абложная зямля, аблога (Брэст. Нарысы, 372).

злом Зламанае ў навальніцу дрэва; паламаны бурай лес (Слаўг.).

□ ур. Злом (балота) каля в. Пасека Ст.-дар.