Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ко́ўтаб Мелкае азярцо на лузе (Палессе Талст.).

ко́шанка

1. Скошаны луг (Брэст., Камар., Шчуч.).

краі́на

1. Радзіма, месца, дзе чалавек нарадзіўся і жыве (Кам.).

2. Дзяржава, вобласць (Нас.).

3. Край, ускраіна (Крыч.).

край

1. Радзіма, наша дзяржава, Савецкая Айчына (БРС). Тое ж дзяржа́ва, родзіна, радзі́ма, радзі́на (Слаўг.).

2. Вобласць, раён (Меж., Рэч., Слаўг., Стаўбц.).

3. Вялікі абшар зямлі, лесу (Слаўг.).

4. Ускраіна лесу, поля, лугу (Жытк., Кузн. Касп., Паст., Палессе Талст., Слаўг., Смарг., Стаўбц., Стол.).

5. Канец вёскі (БРС).

6. Бераг, абрыў (БРС).

7. Ніз, падэшва гары, узгорка (Кап.).

8. Месца нараджэння і жыцця (Навагр., Слаўг.).

кракаві́ца Багністае балота; дрыгва (Зах. Бел.).

крамяне́ц

1. Стар. Замак; крэмль.

2. Садок, агародчык, кветнік (Мал.).

в. Крамянец Зэльв.

крамя́нка Месца, багатае крэмнем (Слаўг.).

в. Крамянка Слаўг.

крапе́ж Месца, куды сцякае вада са страхі (Маладз.).

крапі́ўнік Месца, якое зарасло крапівой (Стаўбц. Прышч).

ур. Крапі́ўнік (поле) Стаўбц.

краснале́ссе Сасновы лес, бор (Слаўг.).