Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надзе́л Старая мера зямлі ў некалькі дзесяцін (БРС); сядзіба калгасніка (Слаўг.); наогул участак зямлі (Лаг.).

надмагі́льнік Месца на горцы вышэй могілак (Мсцісл. Бяльк.).

наднямо́нне Прастора паабапал р. Нёмана (Стаўбц.).

надо́вень Участак поля каля вёскі (Пол.).

на́жма

1. Крынічнае месца на схіле ўзгорка, дзе заўсёды сочыцца вада (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.); гразкае месца (Нас.); дрыгвяное месца пад гарой (Слаўг.). Тое ж нажы́м, на́ціск, на́ціскі (Рэч., Слаўг.), напор (БРС).

2. Вялікая колькасць вады пад снегам або пад лёдам у час адлігі (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж нажы́м (Слаўг., Смален. Дабр.), нажор (Мсцісл. Юрч.), на́стлыш (Азяр. Касп.).

3. Прыліў вады ў рэчку; напор вады на плаціну (Слаўг.). Тое ж напор, на́ціск (Слаўг.).

на́ка́п Насыпаны земляны вал, курган; магіла (Слаўг.). Тое ж накоп (Нясв., Рэч., Слаўг.).

нака́т След ад праехаўшай машыны ці каляіна ад калёс (Краснап. Бяльк., Слаўг.); дарога (Пух., Слаўг.).

на́крызь Перакрыжаванне дарог (Ст.-дар.).

на́маразь

1. Замёрзлая верхаводка на лёдзе; наслаенне лёду ад наплыву вады з крынічных месцаў (Нясв., Слаўг., Шчуч.).

2. Замёрзлая ў паветры або на рэчах пара; дробны снег, шэрань (Слаўг.).

намасты́р Манастыр (Слаўг.).

вул. Намастырская (1577) у г. Магілёве (ІЮМ, вып. 32, ч. 1, 211).