Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міжго́р'е Месца паміж гарамі (Слаўг.). Тое ж міжы́гар'е (Пол.).

міждаро́жжа Месца, тэрыторыя, прамежак паміж дарогамі (Слаўг.). Тое ж міждадарожжа (Слаўг.).

міжрэ́чча Абшар паміж рэчкамі (Слаўг.). Тое ж паміжду́рэ́чча, паміждадарэчча (Слаўг.).

мілі́ца Зараснік азёрнага сіту Iuncus (Дзіс.).

мілюга́ Малаўрадлівая глеба (Пол.).

млын Будынак, дзе мелюць зерне на муку (БРС); ставок (Стаўбц.). Тое ж млін (Жытк., Стол.).

в. Млынок Лельч.

млы́нішча Прастора каля млына (Нас. АУ); месца, дзе знаходзіўся млын (БРС).

мо́гілкі Месца, дзе хаваюць нябожчыкаў (БРС). Тое ж магі́лкі (Віц., Гродз. Маг. ДАБМ, к. 318), могліцы (Брэсц., Маладз., Мін., Пін., Сал., Тур. ДАБМ), магі́льнік (Ашм., Брасл., Віц., Маг. ДАБМ), могальні́к (Маладз. ДАБМ), магі́ліцы (Івац.), магі́лле (Краснап. Бяльк., Мін.), могільнік (Др.-Падб.), молі́ца (Гродз., Івац., Лагіш.), магі́ляцы (Віл.), пясок, дом, ша́хты (Слаўг.), духоні́на рошча (Магілёў), божая ні́ва (Віц. Нік. 1907), мы́нка (Мін. губ. Мядзв.).

в. Магіліцы Івац.

мо́льбішча Стар. Месца язычаскага малення. Тое ж бажні́ца, капішча, стадола.

морг

1. Стар. Мера ворнай зямлі (БРС).

2. Участак раллі (Шпіл.).

3. Сялянскі ўчастак лугу; наогул сенакосны луг (Нас., Нас. АУ); лугавая зямля (Чач. 1726 ІЮМ, вып. 28 (ч. I), стар. У, 41).

4. Дадатковы ўчастак зямлі (Слаўг.).

ур. Маргі́ (лог) каля в. Шаламы Слаўг., ур. Сямімаргіе́ (поле) каля в. Малева Нясв.