Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

зарэ́чча Вялікая прастора за ракой, рэчкай; месца па той бок ракі (БРС). Тое ж зарэчышча, заряччэўе, зарякоўе, зараковічча, заряковішча (Слаўг.).

□ ур. Зарэчча (балоцісты стэп ад Пінска да Нобеля Серб. 1912, 93), в. Зарэчча (частка в. Зімніца) Слаўг.

засе́вак Заееянае поле, засеў; невялікая паласа пасеву (Нас. АУ, Слаўг.).

за́селкі Новы населены пункт з высяленцаў суседніх вёсак (Слаўг.). Тое ж засёлак (Слаўг.).

засе́лле Поле, абшар за сялом (Гродз., Сал.).

□ ур. Заселле (поле) каля в. Дакубава Гродз., ур. Заселле каля в. Яскавічы Сал.

за́сень

1. Зацененае, цяністае месца пад каронамі дрэў (БРС). Тое ж за́сьва, за́цемак, за́сценне (Слаўг.), за́цень (БРС), за́цён (Стаўбц.), засіна (Віц. Нік. 1895), за́сцень (Нас.).

2. Цень (Беш. Касп.). Тое ж за́сінка (Сен. Касп.), зацяня́нне (Слаўг.).

за́сеў

1. Засеянае поле (БРС).

2. Прызначанае для сяўбы насенне (Слаўг.). Тое ж пасе́ў, се́мя, завод, нале́цце, жы́та, пашня́ (Слаўг.).

засе́ча Месца для пчальніка, абнесенае сечаным або паваленым лесам (Нас. АУ).

заскаро́джанне Заскароджанае зябліва, ралля, засеў бульбы, проса (Слаўг.). Тое ж заскароджаванне, заскародзьбінне (Слаўг.).

за́спа

1. Груд сярод балота, пясчаны востраў сярод вады (Рэч.).

2. Выцягнутае, прадаўгаватае ўзвышша; грыва (Слаўг.).

3. Затока, старыца, аддзеленая ад ракі пясчаным намывам (Рэч.). Тое ж за́сапка (Рэч.).

□ ур. Засапка (луг, азярына) каля в. Заспа Рэч., в. Заспа Рэч., ур. Заспа (грыва) каля в. Крамянка Слаўг.

за́сплынь Рэчыва наплывання, нагнаення ў забалочаным вадаёме, стаўку (Мін.).