Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гры́дня

1. Дом, хата (Археагр. I, 148, Віц. XVI ст. Летапісец Ал. Гвагнін). Тое ж гры́ня (Віц. XVI ст. летапісец Гвагнін, Рам. 1912, 174. I. Пташнікаў. Чакаў у далёкіх Грынях, 1962).

2. Гумно, дзе складалі збожжа («Наша ніва»), 1914, № 38, 3).

грычы́н Балота ці асушаны тарфянік (Ганц., Лун.).

ур. Грычын (балота) каля ст. Лунінец (Расія, т. 9, стар. 42).

грэ́бень

1. Прадаўгаватая, хвалістая вяршыня гары, вала, баразны на раллі (Слаўг.).

2. Невялікае прадаўгаватае ўзвышша, грыўка (Слаўг.).

в. Грэбень Жытк., в. Грабянёва Маг.

грэ́бля Часовая насыпная дарога з бярвення, ламачча, галля і зямлі цераз балоцістае, гразкае месца (БРС).

2. Гразкае месца, дзе цяжка ці нельга праехаць (Ветк.).

3. Плаціна (БРС), гаць з млынам на рэчцы; ставок (Ветк., Лёзн., Пін. Булг., 194, Стол.).

4. Наогул усякі земляны вал (Тал. Мядзв.).

5. Невялікі масток (Стол.).

губа́ Кавалак зямлі, які селянін мог узараць на працягу дня сахой (Гарб.).

гуд Шкляны, плавільны завод. Параўн.: гу́да (Даль 1, 405).

в. Новы Гуд, в. Стары Гудзені (К. 1778) каля в. Зябень Краснап., в. Гуды Лід.

гуз Вузкая доўгая палоска (Смален. Дабр.).

ур. Крывагу́з (поле) каля в. Шаламы Слаўг.

гук

1. Адгалінаванне дарогі (Слаўг.).

2. Тоўсты сук, разгаліна, ствол з голлем (Ст.-дар.).

гу́льбі́шча Месца, пляцоўка, дзе адбываюцца гульні дзяцей, моладзі (Слаўг.). Тое ж пятачок, гу́льні́шча (Слаўг.).

ур. Гу́льні́шча (балота) каля в. Кулікоўка Слаўг.

гуме́ннік

1. Месца паблізу гумна, гумнішча (Нас. АУ).

2. Месца, дзе стаіць гумно (Бых. XVIII ці I пал. XIX ст. ЦДГА БССР, ф. 2191. воп. 2, адз. зах. 7).