Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

рэ́ўка Стар. Сухая, доўгая града на балоце, парослая лесам (руск. релька). Параўн.: Сымон Рэўка з-пад Барысава (псеўданім Ф. Багушэвіча).

рэх Паласа раллі або сенажаці (Сміл. Шат.).

рэ́чка

1. Невялікая рака, рачулка (БРС). Тое ж ряччэнка, ряччонка (Слаўг.).

2. Мясцовасць, дзе ёсць нізіны і азёры (Стол.).

□ ур. Хамі́шына Рэ́чка каля в. Кароцічы Стол., ур. Апана́сава Рэчка і Глыбокая Рэчка каля в. Яскавічы Сал.

рэ́чкі́ Малыя азёрцы на балоце (Стол.).

рэ́чкі Месца, дзе ёсць рачулкі, ручайкі, крыніцы (Віл.).

□ ур. Рэчкі (луг, дзе былі рачулкі) каля в. Засце́нкі Віл.

рэ́чышча Месца, дзе цякла рака (БРС). Тое ж рочышча (Слаўг.), рочадзь (Вілен.).

□ ур. Рэчышча каля в. Аздамічы Стол.

рэ́шнік Зараснік арэшніку (Крыч., Слаўг.).