Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кацёл

1. Упадзіна, паніжанае поле (Слаўг.).

2. Вір, яма ў рацэ, возеры (Зах. Палессе Талст.).

3. Паглыбленне на полі ці лузе, у якім доўга стаіць вада і расце трава (Стол.).

4. Маленькі глыбокі вадаём з крутымі абрывістымі берагамі (Стол.).

ур. Кацёл (поле) каля в. Рудня Слаўг.

качаві́ла Прыкметная мясціна (на раллі, засеве, пяску, траве, збажыне), дзе качаўся конь, адпачываў чалавек ці звер (Глуск. Янк. II., Слаўг.). Тое ж конскі круг (Пол.), качаві́лле (Глуск. Янк. II), ле́жава, вы́цірак, ле́жня, качаві́лішча, прале́жні (Слаўг.), кача́нішча (Хоц.), ка́чава, ка́чала (Стол.).

качага́рава Месца пажару тарфяных купін (Віц. Рам. Мат.).

в. Качагарава Віц. (Рам. Мат.).

каша́ра

1. Месца для стаянкі кароў у летні час (Ветк., Гом., Краснап. Бяльк., Маз., Пар., Рэч.). Тое ж кашар'ё (Іван.), каша́рнік (Пін.).

2. Авечы загон, аўчарнік (БРС).

3. Летняе стойла для коней на пашы (Ветк., Сал.).

4. Абгароджанае месца для свіней (Сал.).

5. Абгароджанае месца для начной пасьбы коней (Рэч.).

6. Густое драбналессе і кусты (Краснап.).

в. Кашары Мін., ур. Кашары (дробны лес і кусты) каля в. Кажамякіна Краснап.

ква́рта́л

1. Частка горада, абмежаваная вуліцамі, якія перасякаюцца (БРС).

2. Участак лесу паміж прасек (Нясв., Слаўг.).

кватэ́ра Квадрат, роўная чатырохвугольная плошча (Касц. Бяльк.).

кватэ́рка

1. Невялікі кавалак зямлі, палоска (Краснап. Бяльк.).

2. Балонка, шкло ў аконнай раме (Клім. Бяльк., Слаўг.).

3. Частка столі паміж дзвюма бэлькамі (Слаўг.).

кве́тнік Газон; агародчык з кветкамі (БРС).

кіёвачнік Поле, дзе расла кукуруза (Слаўг.). Тое ж кія́шынне (Рэч.), кія́чнік, кія́шнік (Глуск. Янк. I, Слаўг.), кія́шнічча, кія́шнічышча, кія́чыння, кіёўкіння, кію́шнік, кіёўнік, кіёвашнік, кіёўчанне, кіёўнішнік, кіякі́ння (Слаўг.).

кілі́ш Малы кар'ер, дзе ўручную нарыхтоўваюць торф на паліва (Шчуч.).

ур. Кілішы́ (балота) каля в. Юшкі Шчуч.