Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

за́песачча Месца за пясчаным масівам (Рэч.).

запла́ў Месца за багністым плавам (Сал.).

□ ур. Запла́ў (поле) каля в. Кульшычы Слаўг., ур. Заплаў каля в. Яскавічы Сал.

заплёссе Месца за плёсам (Ветк.).

□ ур. Заплёссе (старыца на лузе) каля в. Шарсцін Ветк.

запло́цце Месца за плотам (Сміл. Шат.). Тое ж заплотак (Сміл.).

запо́лле Месца па той бок поля (Слаўг.). Тое ж запольнішча (Слаўг.).

□ 6. х. Заполле (19.10) Слаўг., в. Заполле Кар. і Маз., ур. Заполле каля в. Аздамічы Стол.

запра́сілле Месца за праслам (Слаўг.). Тое ж запра́слічча, запра́снічча (Слаўг.).

запру́да Невялікі штучны вадаём на рацэ; плаціна, гаць (БРС).

запру́ддзе Месца, абшар па той бок запруды, стаўка (Слаўг.). Тое ж запру́дзік (Слаўг.).

□ в. Запруддзе Сен., ур. Запрудзік (сенажаць за былым стаўком на р. Пацэі) каля в. Бязуевічы Слаўг.

запрэ́тнік Запаведны лес, запаведнік (Арш.).

□ запрэтнік Камароўшчына (лес) каля в. Бабінавічы Арш.

запясо́ч Старана, якая знаходзіцца за пяскамі (Нас. АУ).