Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

казна́ Дзяржаўны лес (Слаўг.). Тое ж казёншчына (Слаўг.).

□ ур. Казна (лес) каля в. Пасека Ст.-дар., ур. Казёншчына (лес) Слаўг.

ка́йдуб Вытаптанае месца на лузе (Палессе Талст.).

каксагы́зішча Поле, дзе рос кок-сагыз (Слаўг.). Тое ж каксагы́знік, каксаі́знік, каксаі́зішча, кастагры́зішча (Слаўг.).

кал Гразь (Брэст., Гродз., паўдн. бел. Лемц. Айк.).

калаво́рат Глыбокае месца ў рацэ, вір (Жытк.).

калагу́мні́чча Месца каля гумна (Слаўг.). Тое ж лягу́мні́чча (Слаўг.).

каладзе́ц Студня з калаўротам (Слаўг.).

каладзьня́

1. Зб. Частыя калодзежы ў вёсцы, на хутарах (Слаўг.). Тое ж калазня́ (Слаўг.).

2. Стар. Крыніца з устаўленай пустой у сярэдзіне калодай замест зруба. Параўн.: Сіній Калодзісь, Калодзісь і Сіняя Крыніца ці Крініца каля в. Кліны Слаўг.

□ в. Калодня (Крыч. Меер),в. Калодня каля Смаленску.

калакалу́шша Зараснік калакалушы Prunus Padus L. (Крыч., Меер, 1786, 113, Слаўг.).

калалу́жжа Абшар каля лугу (Слаўг.). Тое ж каляўлу́жжа, калялу́жжа, паўзлу́жжа (Слаўг.).