Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ры́га

Ст.-бел.

1. Ліман.

2. Рачное вусце, дзе рака падзяляецца на рукавы пры ўпадзенні ў мора; сутокі ракі.

3. Князь, начальнік, ваявода (Гарб.).

рыжэ́ц

1. Белавата-жоўты пясок, які залягае ніжэй ворнага пласта глебы (Тур. «Наш край», 1929, № 12 (51), 42).

2. Торф на балоце; балота з вокісламі жалеза ў вадзе (Палессе Талст.). Тое ж ры́жэць (Сіманавічы Палессе Талст.).

ры́ма Купіна ў вадзе (Н. Дзятлавічы Гом. Радч., XVI). Параўн.: под ри́мами, т. е. кочками, купьями в воде (Радч.).

ры́на

1. Прыстасаванне для адводу, сцёку вады, пакатае месца, па якому сцякае вада (БРС), звычайна на млынавае кола; ставок (Слаўг.).

2. Прорва, бездань (Слаўг.).

3. Жолаб, які ўтвараецца пры сутыкненні пад прамым вуглом двух бакоў дахаў сумежных пабудоў (Слаўг.); капежная труба (Гродз., Слаўг.).

4. Вялікая гурба снегу, занос (Слаўг.).

ры́нак Адкрытае месца, дзе гандлююць таварамі (БРС).

рыста́лішча Стар. Месца для вайсковай вывучкі, гімнастычных спаборніцтваў; іпадром (РБС, 593).

ры́цвіна

1. Ямка, выкапаная свіннямі (Слаўг.). Тое ж рытво, рытвіна́ (Слаўг.).

2. Ямка пад вадой (Слаўг.).

3. Паглыбленне на дарозе, выбітае коламі (Беш. Касп.).

4. Паглыбленне ад разрыву снарада ці бомбы (Лёзн.).

рыча́дзь Месца, дзе бярэ свой пачатак рэчка (Дубр.).

рыча́ль Невялікі ручай паміж ракой і балотам (Сен. Касп.).

ры́чка

1. Непраходнае балота, дрыгва (Палессе Талст.).

2. Участак вады на балоце (Палессе Талст.).