Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

го́ра Круты схіл, абрыў гары, берага (Жытк.).

го́рад

1. Стар. Замак, населены пункт, які быў абнесены сцяной, абкапаны ровам; крэпасць.

2. Вялікае цывілізаванае паселішча, буйны цэнтр (БРС).

3. Высокі ўзгорак, гара на месцы затанулага горада (паводле паданняў).

4. Месца, лагер у час гульні ў лапту, дзе стаіць адна група і выбівае мячык у другой (Стол.). Тое ж ка́ша (Слаўг.).

го́ран Печ для абпальвання вырабаў з гліны (Слаўг.). Тое ж ганча́р (Слаўг.).

ур. Горні (поле) каля в. Любаны Слаўг. на месцы в. Горні (1681), ці в. Горна (1750 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, інв. 1556, лл. 213, 225), в. Горні (Хоц. Меер, 1786, 94).

горб Невысокая пакатая горка; высокі ўзгорак (Маг., Мін. Лемц. Айк., Слаўг.). Тое ж гарбу́нчык (Жытк.).

го́рба Насып зямлі; невялікі пагорак; сумёт снегу; пясчаная дзюна (Ваўк. Сцяшк., Я. Брыль. Птушкі і гнёзды, 1964, 19).

го́рваль Вузкі праход праз высокае месца, прамыты вадой (Рэч.).

в. Горваль Рэч.

го́рка Невялікі ўзгорак (БРС). Тое ж горбік (Слаўг.).

ур. Горкі (невялікая грыва на лузе) каля в. Крамянка Слаўг.

го́рла Адтуліна ў глебе, адкуль б'е вада (Навагр.).

граве́йка Вялікая гравійная дарога (Слаўг.). Тое ж граве́рка (Сал.).

гра́вель

1. Бялявага колеру зямля з невялікімі каменьчыкамі рознай формы; гравій (Глуск. Янк. I, Нясв., Слаўг.). Тое ж гра́віль (Слаўг.).

2. Буйны пясок, жвір; парода з дробных каменьчыкаў (Ст.-дар.). Тое ж гра́вік. (Ст.-дар.).