Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

І́СЕРНА,

вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., на р. Случ, каля аўтадарогі г. Слуцк — в. Пагост 1-ы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПдУ ад горада і 18 км ад чыг. ст. Слуцк, 125 км ад Мінска. 436 ж., 177 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, швейная майстэрня, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. партызан.

т. 7, с. 329

ІСЕ́ЦЬ,

рака ў Свярдлоўскай, Курганскай і Цюменскай абласцях Расіі, левы прыток р. Табол. Даўж. 606 км, пл. бас. 58,9 тыс. км². Пачынаецца з Ісецкага вадасх. на ПнЗ ад г. Екацярынбург. У вярхоўі цячэ па ўсх. схіле Сярэдняга Урала, ніжэй — па Зах.-Сібірскай раўніне. Гал. прытокі: Міяс, Цеча, Сінара (справа). Жыўленне мяшанае. Ледастаў з ліст. да красавіка. Сярэдні расход вады каля 70 м³/с. Ha І. малыя вадасховішчы для водазабеспячэння. Суднаходная ад г. Шадрынск. На І. гарады Екацярынбург, Каменск-Уральскі, Катайск, Далматава, Шадрынск.

т. 7, с. 329