ІНСТЫТУ́ТЫ ЧЫРВО́НАЙ ПРАФЕСУ́РЫ (ІЧП),
спецыялізаваныя навук навуч. ўстановы ў СССР, якія рыхтавалі выкладчыкаў грамадскіх навук для ВНУ, а таксама работнікаў для н.-д. устаноў, парт. і дзярж. органаў з 1921 да канца 1930-х г. Першы ІЧП створаны паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 11.2.1921 у Маскве. Падпарадкоўваўся Нар. камісарыяту асветы. Рэктар (1921—32) — М.М.Пакроўскі. У ін-т прымалі толькі членаў РКП(б). У 1930 у выніку рэарганізацыі падзелены на 4 самаст. ін-ты: філасофіі і прыродазнаўства, эканам., гісторыі, гісторыка-партыйны. У 1931 адкрыты шэраг новых ІЧП: аграрны, літ., тэхнікі і прыродазнаўства і інш. У розныя гады ў ІЧП выкладалі вучоныя і дзярж. дзеячы: А.С.Бубнаў, В.П.Волгін, А.М.Дзяборын, А.В.Луначарскі, Е.М.Яраслаўскі і інш. Закрыты да канца 1930-х г. У 1946 на ўзор ІЧП створана Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б).
М.С.Даўгяла.
т. 7, с. 275
ІЧУ́НЬ,
горад на ПнУ Кітая, на р. Танванхэ (бас. Сунгары), у прав. Хэйлунцзян. 796 тыс. ж. (1992). Цэнтр лесанарыхтовак. Дрэваапр., хім. прадпрыемствы.
т. 7, с. 369
І́ЧЫНСКАЯ СО́ПКА,
найвышэйшы і адзіны актыўны вулкан Сярэдзіннага хр. на Камчатцы, у Расіі. Выш. 3621 м. Складзены з андэзітавых і базальтавых лаў. Тры вяршынныя купалы ўкрыты фірнавай шапкай, ад якой спускаюцца ледавікі. На выш. 3000 м выхады гарачых газаў (фумаролы і сальфатары), на схілах — лававыя патокі. Унутры сомы (даўж. 25 км) знаходзяцца 2 злітныя конусы і экструзіўныя купалы.
т. 7, с. 369