матэрыяльны прадмет, які з’яўляецца аб’ектам рэліг. пакланення. На Беларусі І. — каменныя, драўляныя або металічныя скульпт. выявы язычніцкіх багоў (напр., Шклоўскі ідал). Лакальныя назвы — багі, балваны, каменныя бабы, куміры, стоды, ёлупы. У час язычніцтва 1. ставілі на капішчах як аб’екты пакланення. Пасля ўсталявання хрысціянства большасць І. была знішчана, закапана ў зямлю ці ўтоплена; на многіх выбівалі крыжы ці надавалі ім форму крыжа. У пераносным сэнсе — прадмет сляпога пакланення.
І́ДАЛЬ (Эдуард Антонавіч) (парт.псеўд. Андрэй; 23.1.1909, г. Віцебск — 27.11.1938),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. З 1928 на камсам. рабоце ў Віцебску: сакратар гаркома, заг. аддзела акругкома. З 1931 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: Заг.ваен. аддзела ЦККПЗБ, сакратар Віленскага, Беластоцкага акругкомаў КПЗБ, упаўнаважаны ЦККПЗБ па Гродзенскім, Слонімскім, Ваўкавыскім пав. У 1933—34 чл. Краявога сакратарыята ЦККПЗБ у Варшаве. У 1934 у польскай секцыі Камінтэрна ў Маскве, потым зноў у Сакратарыяце ЦККПЗБ. З 1935 у Віцебску. Працаваў на лесазаводзе. У 1937 арыштаваны, у 1938 расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
дробнамаянтковы рыцар у сярэдневяковай Іспаніі. Гал.ваен. сіла ў час Рэканкісты. Тэрмін узнік у канцы 12 ст., укараніўся ў 13—14 ст. Заняпад І. пачаўся ў 15 ст. У 16 ст. актыўна ўдзельнічалі ў заваяваннях новаадкрытых амер. зямель. Для феад. Іспаніі эпохі заняпаду (канец 16—17 ст.) характэрна вял. колькасць збяднелых І., якія па-ранейшаму захоўвалі саслоўныя забабоны. Тыповы для таго часу І. ўвасоблены пісьменнікам Сервантэсам у вобразе Дон Кіхота.
ІДА́ЛЬГА, Ідальга-і-Кастылья (Hidalgo y Costilla) Мігель (8.5.1753, Каралеха, Мексіка — 27.11.1811), нацыянальны герой Мексікі. Скончыў духоўную семінарыю, пазней яе выкладчык, рэктар. За распаўсюджванне ідэй франц. энцыклапедыстаў разжалаваны ў прыходскія святары. У 1810—11 кіраўнік нар. паўстання, якое перарасло ў вайну за незалежнасць Мексікі ад Іспаніі. У ліст. 1810 стварыў у Гвадалахары рэв. ўрад, які адмяніў рабства, выдаў закон, паводле якога індзейцам вярталіся абшчынныя землі, зніжаліся падаткі. У 1811 пасля паражэння рэв. арміі трапіў у палон, расстраляны.
у японскай міфалогіі і рэлігіі сінта вышэйшыя багі (муж і жонка), апошнія з 5 пакаленняў багоў, якія з’яўляліся на свет парамі; першыя багі, якія мелі антрапаморфнае аблічча і маглі нараджаць іншых багоў. І. і І. стварылі сярэдні слуп Зямлі і Японскія а-вы, нарадзілі многіх багоў і багінь, у т. л. багіню Сонца Аматэрасу, бога ночы і Месяца Цукуёмі, бога ветру і вады Сусанаа.
І. і І. стварылі сярэдні слуп Зямлі і Японскія а-вы, нарадзілі многіх багоў і багінь, у т. л. багіню Сонца Аматэрасу, бога ночы і Месяца Цукуёмі, бога ветру і вады Сусанаа.
ІДЗКО́ЎСКІ ((Idźkowski) Адам) (24.12.1798, Альшанка, каля г. Пултуск, Польшча — 3.5.1879),
польскі архітэктар і тэарэтык архітэктуры. Прадстаўнік позняга класіцызму і неаготыкі. Вучань А.Карацы. Вучыўся ў Варшаўскім ун-це (1820—24) і за мяжой. Сярод работ у Варшаве: перабудовы кафедральнага сабора св. Яна Хрысціцеля (1836—40) у стылі англ. готыкі, Саскага палаца (1838—42) у класіцыстычным стылі і інш. Работы на Беларусі: рэканструкцыя і дабудова Гомельскага палаца, праект планіроўкі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля; палац, гасп. пабудовы і пахавальня ў в. Трылесіна Горацкага р-на Магілёўскай вобл. Аўтар тэарэт. прац «Архітэктурныя канструкцыі ў розных іх варыянтах як прадмет прыгажосці» (1832) і «Планы будоўлі... у розных архітэктурных стылях» (1843).
В.Ф.Марозаў.
А.Ідзкоўскі.А.Ідзкоўскі Кафедральны сабор святога Яна Хрысціцеля ў Варшаве. Здымак 1929.
глыбакаводны жолаб у зах.ч. Ціхага акіяна. Размешчаны ўздоўж усх. падножжа хрыбта а-воў Нампа, цягнецца ад в-ва Хонсю на Пд да а-воў Банін. На Пн спалучаны з Японскім жолабам, на Пд аддзелены ад жолаба Валкана высокім вузкім грэбенем. Даўж. 1030 км, сярэдняя шыр. 82 км, найб.глыб. 9810 м.
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 11 км на ПнЗ ад г. Міёры. Пл. 0,58 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 630 м, найб.глыб. 13,1 м, даўж. берагавой лініі 5,4 км. Пл. вадазбору 13,2 км². Схілы катлавіны выш. 15—20 м, параслі лесам, на У 2—5 м, разараныя, на З невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ сплавінныя. Мелкаводдзе да глыб. 2 м пясчанае, ніжэй глеістае. Упадаюць 2 ручаі, на Пд выцякае ручай у р. Вята.
вёска ў Павяцкім с/с Міёрскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр саўгаса, чыг. станцыя на лініі Друя—Варапаева. За 15 км на ПнЗ ад Міёраў, 205 км ад Віцебска. 415 ж., 148 двароў (1997). Клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — царква (19 ст.), касцёл (пач. 20 ст.).