ІДО́ЛТА,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Вята, за 11 км на ПнЗ ад г. Міёры. Пл. 0,58 км², даўж. 1,7 км, найб. шыр. 630 м, найб. глыб. 13,1 м, даўж. берагавой лініі 5,4 км. Пл. вадазбору 13,2 км². Схілы катлавіны выш. 15—20 м, параслі лесам, на У 2—5 м, разараныя, на З невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ сплавінныя. Мелкаводдзе да глыб. 2 м пясчанае, ніжэй глеістае. Упадаюць 2 ручаі, на Пд выцякае ручай у р. Вята.
т. 7, с. 166
ІДО́ЛТА,
вёска ў Павяцкім с/с Міёрскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр саўгаса, чыг. станцыя на лініі Друя—Варапаева. За 15 км на ПнЗ ад Міёраў, 205 км ад Віцебска. 415 ж., 148 двароў (1997). Клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — царква (19 ст.), касцёл (пач. 20 ст.).
т. 7, с. 166