асноўная частка кветкі (жаночы орган), якая прымае ўдзел ва ўтварэнні плода. Мае завязь, слупок і рыльца. Фарміруецца адным або некалькімі пладалісцікамі. У кветцы бывае адзін (напр., вішня) ці некалькі (напр., півоня) простых песцікаў. Пасля апылення і апладнення ў семязавязі П. пераўтвараецца ў плод.
ПЕ́СЦІС (Вітольд Казіміравіч) (н. 22.2.1949, в. Парэчча Гродзенскага р-на),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Чл.-кар.Акад.агр. навук Беларусі (1999). Д-рс.-г.н., праф. (1998). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1971). З 1976 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі, з 1982 у Гродзенскім с.-г. ін-це (з 1987 заг. кафедры, з 1991 прарэктар, з 1995 рэктар). Навук. працы па распрацоўцы рэцэптуры кармоў і кармавых дабавак для с.-г. жывёл, тэхналогіі вытв-сці комплексных кармавых дабавак, атрыманні мясц. натуральнай крыніцы бялковай, мінер. і вітаміннай сыравіны, павышэнні эфектыўнасці вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі.
Тв.:
Эффективность использования новой кормовой добавки в рационах свиней // Актуальные проблемы интенсивного развития животноводства. Горки, 1996;
Аммонизированный сапропель в рационах молодняка крупного рогатого скота // Зоотехническая наука Беларуси. Мн., 1996. Т. 32;
Озерные сапропели — в кормопроизводство // Животноводство Беларуси. 1998. №1.
ПЕСЬ, віціліга (лац. vitiligo хвароба скуры, лішай),
набытая хвароба скуры чалавека, якая выяўляецца дысхраміяй (дэпігментаваныя плямы розных памераў і формы). Узнікненню П. садзейнічаюць нервова-эндакрынныя парушэнні, хранічныя запаленчыя захворванні ўнутр. органаў, інтаксікацыя са зніжэннем забяспечанасці арганізма меддзю, цынкам і інш. Складае 3—4% ад усіх дэрматозаў. Прыкметы: асобныя ці множныя плямы колеру алебастру або слановай косці, схільныя да павелічэння, пры пашыраных формах скура набывае снежна-белы колер, валасы на плямах абясколерваюцца. П. можа спалучацца са склерадэрміяй, колападобным аблысеннем і інш. Лячэнне комплекснае.
ПЕ́ТА... (ад грэч. peta пяць, лік разрадаў па 103 у кожным), дзесятковая прыстаўка для ўтварэння найменняў кратных адзінак, роўных 1015 зыходнай адзінкі. Пазначаецца П. Напр., 1 ПГц = 1015Гц, 1 ПДж = 1015 Дж.
ПЕТА́РДА (франц. pétard ад péter разрывацца з трэскам),
зарад спрасаванага дымнага пораху, змешчаны ў металічную ці кардонную абалонку. Выкарыстоўваецца ў капсульных утулках для перадачы агню ад капсуля-запальніка парахавому зараду, што знаходзіцца ў артыл. гільзе, а таксама для стварэння гукавых эфектаў пры феерверках і інш.
горад у Ізраілі, уваходзіць у агламерацыю г. Тэль-Авіў. Засн. ў 1878 як с.-г. паселішча. Каля 160 тыс.ж. (2000). Трансп. вузел. Цэнтр с.-г. раёна (цытрусавыя). Прам-сць: маш.-буд., тэкст., харч. (перапрацоўка фруктаў, агародніны), металаапр., алмазагранільная, хімічная. Шпіталь «Бейлінсан» — адзін з буйнейшых у краіне. Мемар. цэнтр «Яд ла-банім», прысвечаны памяці ўсіх, хто загінуў пры абароне дзяржавы Ізраіль.
вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 32 км на ПнУ ад г. Баранавічы, 230 км ад Брэста, 8 км ад чыг. ст. Хвоева. 508 ж., 200 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
ПЕ́ТКАЎ (Дзімітр) (н. 4.5.1919, г. Смолян, Балгарыя),
балгарскі кампазітар. Нар.арт. Балгарыі (1974). Скончыў Дзярж.муз. акадэмію ў Сафіі (1952). У 1954—62 і 1975—78 дырэктар Сафійскай нар. оперы. Сярод твораў: опера «Званы, якія змоўклі» (1987), араторыя «Рожэн спускаецца з Радопаў» (1966), кантаты «Вераснёўская легенда» (1953), «Рэквіем матросу» (1967), «Святочная кантата» (1974), «Кантата аб Антаніванаўцах» (1978), сольныя і харавыя песні (каля 1000), дзіцячыя аперэты, музыка да спектакляў, кінафільмаў, радыёпастановак. Дзімітроўская прэмія 1969.
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1963). Вучыўся ў Харкаўскай драм. школе (1918—19). Скончыў драм. студыю ў Маскве пры б. т-ры Корша (1922) Працаваў у розных трупах, з 1933 у МХАТ. Акцёр вострай і яркай характарнасці, бліскуча валодаў мастацтвам эпізадычнай ролі: Плюшкін («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля) і інш. Сатыру спалучаў з мяккай камедыйнасцю, сумнай іроніяй. Побач з дакладным псіхал. малюнкам, вял. ўвагу звяртаў на знешнюю выразнасць: Адвакат («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Гросман («Плады асветы» Талстога), Брыдуазон («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Доктар («Усё скончана» Э.Олбі) і інш. Здымаўся ў кіно.
ПЕТЛЯКО́Ў (Уладзімір Міхайлавіч) (27.6.1891, г.п. Самбек Навашахцінскага гарсавета Растоўскай вобл., Расія — 12.1.1942),
расійскі авіяканструктар. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя М.Баўмана (1922). З 1921 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це, з 1936 гал. канструктар на авіяцыйным з-дзе. Удзельнічаў у праектаванні самалётаў АНТ-2, АНТ-20 «Максім Горкі» (пад кіраўніцтвам А.М.Тупалева), кіраваў стварэннем бамбардзіроўшчыкаў ТБ-1 (АНТ-4), ТБ-3 (АНТ-6), ТБ-7 (Пе-8), Пе-2 і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941.