незаменная амінакіслата, вытворнае маслянай кіслаты. Уваходзіць у састаў амаль усіх бялкоў. Белае крышт. рэчыва, добра раствараецца ў вадзе. Здольны да ўтварэння эфіраў фосфарнай і арган.к-т. У раслінах і мікраарганізмах утвараецца з аспартату. Чалавеку неабходна 0,5—1 г Т. ў суткі (атрымлівае з ежай — малаком, яйкамі, мясам, рыбай).
праваслаўная богаслужэбная кніга, якая змяшчае тэксты царк. службаў і выкладае парадак ажыццяўлення трэб — набажэнстваў, якія не ўваходзяць у сутачны богаслужэбны цыкл і праводзяцца па просьбе асобных вернікаў (хрышчэнне, вянчанне, ялееасвячэнне, адпяванне, паніхіда, малебен, асвячэнне дома і інш.).
дыцукрыд, які складаецца з 2 астаткаў глюкозы. Вылучана са спарынні, ёсць таксама ў многіх водарасцях, вышэйшых грыбах, некат. вышэйшых раслінах. Асн. вуглявод гемалімфы многіх насякомых, сінтэзуецца ў тлушчавым целе насякомых.
ТРЭД-ЮНІЁНЫ (англ. trade-unions ад trade рамяство, прафесія + union аб’яднанне, саюз),
назва прафесійных саюзаў у Вялікабрытаніі і шэрагу інш. англамоўных краін. Узніклі ў канцы 18 ст. паводле цэхавага прынцыпу як аб’яднанні ўзаемадапамогі кваліфікаваных рабочых, неўзабаве перайшлі да забастовачнай барацьбы. У 1799—1824 дзейнічалі нелегальна. Значная ч. Т.-ю. уваходзіць у Брытанскі кангрэс трэд-юніёнаў. Пераважная большасць Т.-ю. традыц. прытрымліваецца ідэалогіі рэфармізму. З дзейнасцю брыт. Т.-ю. у 19 ст. звязана ўзнікненне ў марксісцкай л-ры тэрміна «трэд-юніянізм» для абазначэння разнавіднасці рэфармізму, якая абмяжоўвае задачы рабочага руху барацьбой за эканам. ўступкі для членаў прафсаюзаў.
2) Тэрмін, які азначае плынь у рабочым і прафс. руху. Узнік у канцы 18 ст. ў Вялікабрытаніі. Цэнтральнае месца ў ідэалогіі Т.-ю. займае палажэнне аб неабходнасці сістэм. паляпшэння сац.-эканам., прававых, культ. умоў жыцця рабочых шляхам правядзення рэформ, без радыкальных пераўтварэнняў існуючага сац.-эканам. і грамадскага парадку. Філас. аснова — эвалюцыянізм у развіцці грамадства. У 19 ст. шырока распаўсюджаны ў шэрагу краін Еўропы і ЗША. У Расіі праваднікамі ідэалогіі Т.-ю. былі прыхільнікі «эканамізму». Яго ідэі выкарыстоўвалі тэарэтыкі «рыначнага сацыялізму» і «дэмакратычнага сацыялізму», «грамадства ўсеагульнага дабрабыту» (Дж.Стрэчы). З канца 20 ст. перажывае крызіс.
ТРЭ́ЕР Вальфрыд Мікалаевіч (5.12.1901, г. Турку, Фінляндыя — 3.12.1984),
бел. вучоны ў галіне машыназнаўства. Чл.-кар.АН Беларусі (1959), д-ртэхн.н., праф. (1950). Скончыў Маскоўскі аўтатрактарны ін-т (1929). З 1929 у Навук. аўтаматорным ін-це, у 1939—51 у маскоўскіх Ін-це каляровых металаў і золата і Ін-це сталі. З 1955 прарэктар БПІ, з 1960 дырэктар Ін-та машыназнаўства і аўтаматызацыі АН Беларусі, з 1966 праф. Мінскага радыётэхн. ін-та. Навук. працы па праблемах надзейнасці і даўгавечнасці машын і прылад. Прапанаваў тэорыю і метад разліку падшыпнікаў качэння і інш. дэталей машын па параметры, які характарызуе іх даўгавечнасць.
Тв.:
Расчеты деталей машин на долговечность. М., 1956;
Расчет деталей машин по предельным состояниям. Мн., 1960;
Теория долговечности и надежности машин. Мн., 1964;
Методологические основы науки о надежности и долговечности технических средств. Мн., 1973.
ТРЭЗІ́НІ (Trezzini) Даменіка Андрэа (каля 1670, Астана, каля г. Лугана, Швейцарыя — 2.3.1734),
архітэктар і інжынер. З 1703 працаваў у С.-Пецярбургу. Паводле яго праектаў закладзены г.Кранштат і Аляксандра-Неўская лаўра, выканана ч. рэгулярнай планіроўкі Васільеўскага в-ва, пабудаваны Летні палац Пятра I у Летнім садзе (1710—14), Пятроўскія вароты і Петрапаўлаўскі сабор Петрапаўлаўскай крэпасці, будынак 12 калегій (1722—34; цяпер ун-т). Паводле указа Пятра I склаў «узорныя» (тыпавыя) праекты жылых дамоў для розных сац. слаёў насельніцтва. Пабудовы Т. адметныя выразнасцю планаў, сціплым дэкар. убраннем, спалучэннем буйных ордэрных элементаў з дэталямі архітэктуры барока.
Літ.:
Лисаевич И. Первый архитектор Петербурга. Л., 1971.
Д.Трэзіні. Петрапаўлаўскі сабор у Санкт-Пецярбургу.
спецыялізаваны прычэп для перавозкі цяжкавагавых непадзельных грузаў. Мае нізкую ступеньчатую раму, што забяспечвае малую пагрузачную вышыню. Для змяншэння ўдзельнай нагрузкі на дарогу на кожнай восі размяшчаюць да 8 колаў малога дыяметра. Грузападымальнасць Т. да 60 т і больш. Напр., Для перавозкі энергет. абсталявання (магутных эл. генератараў, турбін і інш.) існуюць Т. грузападымальнасцю да 100 т і больш.
сухагрузнае судна для перавозкі грузаў у спец. прычэпах — трэйлерах. Загружаецца і разгружаецца праз вароты ў карме або носе, часам праз выразы ў бартах (грузавыя парты), якія герметычна зачыняюцца, з выкарыстаннем цягачоў, пад’ёмнікаў, апарэляў і пандусаў. Мацуюць трэйлеры да палубы або бартоў.
1) спартыўнае збудаванне для спаборніцтваў і трэніровак па вела- і мотаспорце. Дарожка Т. (з дрэва, бетону, асфальту) складаецца з 2 прамых адрэзкаў, злучаных нахіленымі паваротамі — віражамі.
2) У фізіцы след, што пакідае зараджаная часціца ў асяроддзі, у якім яна рухаецца. Від Т. залежыць ад прыроды і ўласцівасцей часціц. Т. назіраюць з дапамогай пузырковай камеры, Вільсана камеры і інш.