ТРЭ́ЙЛЕР (
спецыялізаваны прычэп для перавозкі цяжкавагавых непадзельных грузаў. Мае нізкую ступеньчатую раму, што забяспечвае малую пагрузачную вышыню. Для змяншэння ўдзельнай нагрузкі на дарогу на кожнай восі размяшчаюць да 8 колаў малога дыяметра. Грузападымальнасць Т. да 60
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)