род кветкавых раслін сям. губакветных. Каля 25 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. Некалькі відаў здаўна культывуюцца ў многіх краінах як эфіраалейныя і лек. расліны. На Беларусі 3 дзікарослыя віды М.: водная (M. aquatica), даўгалістая (M. longifolia), палявая (M. arvensis). Трапляюцца на палях, па берагах рэк і азёр. На Беларусі вырошчваюць пераважна М. перцавую (M. × piperita) — гібрыд М. воднай і каласковай (M. spicata).
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 1,2 м. Лісце суцэльнае, зубчастае або пілаватае. Кветкі дробныя, 1- і 2-полыя, ружавата-ліловыя ў пазушных кальчаках або коласападобных ці галоўчатых суквеццях. Плод — 4-арэшак. Трава М. мае ментол, ужываецца як лек. сродак. Алей выкарыстоўваюць у парфумерыі і харч. прам-сці. Лек., эфіраалейныя, харч., меданосныя расліны.
МЯТЛА́ (Пётр Васілевіч) (1890, в. Кухцінцы Міёрскага р-на Віцебскай вобл. — 12.8.1936),
дзеяч нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў пед. курсы ў Коўне (1912), працаваў настаўнікам. У 1914—17 у арміі. У 1917—21 настаўнічаў на радзіме. З 1921 заг. аддзела Віленскага саюза кааперацыі. Удзельнічаў у стварэнні нац.-вызв. арг-цый, бел. школ у Зах. Беларусі. У 1922 выбраны дэп. польскага сейма, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. Адзін са стваральнікаў і чл.ЦКБеларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). З 1926 чл.КПЗБ. Пасля разгрому БСРГ 16.1.1927 арыштаваны і асуджаны на 12 гадоў турэмнага зняволення. У выніку абмену паліт. вязнямі з 1930 жыў у БССР. Працаваў нам.нач. планавання, нач. сектара кадраў ВСНГБССР, потым у камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі пры АНБССР. Аўтар прац па гісторыі нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, у т.л. «Аб таварыстве беларускай школы і яго барацьбе» (1932). У 1933 арыштаваны па справе т.зв. «Беларускага нацыянальнага цэнтра», прыгавораны да вышэйшай меры пакарання (заменена на 10 гадоў папраўча-прац. лагераў). Памёр у лагеры на буд-ве Беламорска-Балт. канала. У 1956 рэабілітаваны.
у беларусаў адзенне немаўлят; прамавугольны кавалак тонкага, мяккага льнянога палатна з круглай дзіркай пасярэдзіне для галавы. Звычайна кроілі з вынашанай матчынай кашулі.
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 150 відаў. Пашыраны ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар’я і ў гарах тропікаў. На Беларусі найб. вядомыя віды М.: гіганцкая, або белая (A. gigantea), кармавая расліна натуральных сенажацяў і пашаў; парасткаўтваральная (A. stolonifera); сабачая (A. canina); тонкая (A. tenuis). Трапляюцца па лугах, хмызняках, берагах вадаёмаў.
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя, травы выш. да 120 см. Лісце лінейнае, шурпатае.
Дробныя двухполыя кветкі сабраны ў раскідзістую рыхлую шматкаласковую мяцёлку. Плод — зярняўка. Кармавыя і дэкар. расліны.
МЯТЛІ́ЦКІ (Мікола) (Мікалай Міхайлавіч; н. 20.3.1954, в. Бабчын Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1976). Працаваў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», з 1983 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1969. Вострыя праблемы сучаснасці, гонар за свой край, трывога за лёс народа, праблемы духоўнасці — асн. пафас паэзіі М.: зб-кі «Абеліск у жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986), «Ружа вятроў» (1987), «Шлях чалавечы» (1989), «Блаславенне», «Палескі смутак» (абодва 1991), «Чаканне сонца» (1994), «Хойніцкі сшытак» (1999). Кніга «Бабчын» (1996, Дзярж. прэмія Беларусі 1998) — своеасаблівы помнік роднай вёсцы, адселенай у сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС.
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 5 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 1 від — М. палявая (A. spicaventi). Трапляецца на вільготных пясках, каля дарог, у пасевах збожжавых культур.
М. палявая — аднагадовая травяністая расліна выш. да 1 м. Сцёблы круглыя, голыя, прамыя або каленчата-ўзыходныя. Лісце лінейна-ніткападобнае, шурпатае. Дробныя аднакветныя каласкі сабраны ў буйную раскідзістую мяцёлку. Плод — зярняўка. Шкоднае пустазелле.
МЯТЛЮ́К (Ганна Антонаўна) (н. 14.10.1936, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1989), праф. (1990). Скончыла Мінскі пед.ін-т замежных моў (1959), працуе ў ім (цяпер лінгвістычны ун-т). Даследуе фанетыку англ. мовы, узаемадзеянне моў на гукавым узроўні ва ўмовах білінгвізму. Аўтар прац «Прасодыя беларускай мовы ва ўмовах двухмоўя» (1982), «Узаемадзеянне прасадычных сістэм у маўленні білінгва» (1986), сааўтар кніг «Тэарэтычная фанетыка англійскай мовы» (1980 з Л.У.Барысавай), «Прасадычная інтэрферэнцыя ў іншамоўным маўленні» (1985) і інш.
МЯТЛЮ́К (Мікалай Фёдаравіч) (н. 26.11.1932, в. Слабада Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аўтамабілебудавання. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1976). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1991). Скончыў БПІ (1957). У 1959—97 у БПА (у 1985—94 заг. кафедры). Навук. працы па тармазных сістэмах аўтамабіляў і інш. мабільных машын, па аўтаматызацыі аўтамабіляў і трактароў.
Тв.:
Динамика пневматическнх и гидравлических приводов автомобилей. М., 1980 (разам з В.П.Аўтушкам);
Автоматика и автоматизация производственных процессов. Мн., 1985 (у сааўт.).
эфірны алей, які атрымліваюць з кветак і зялёнай масы пераважна мяты перцавай. Бясколерная вадкасць з пахам мяты і гаркаватым смакам, шчыльн. 892—920 кг/м³. Асн. кампанент М.а. (каля 50%) — ментол. Выкарыстоўваюць у вытв-сці валідолу, зубных пастаў, кандытарскіх і лікёра-гарэлачных вырабаў.
МЯТО́ДЗІЕЎ (Дзімітр Хрыстаў) (н. 11.9.1922, г. Гара-Бялова, Балгарыя),
балгарскі паэт, грамадскі дзеяч. Засл. дз. культ. Балгарыі (1969). Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1953). Друкуецца з 1939. Паэт.зб-кі «Пра час і пра сябе» (1963), «Вершы і маленькія паэмы» (1968), «Вялікае перасяленне» (1970), «Час восеньскай яснасці» (1977), «І пах салодкі» (1980), раман у вершах «Дзімітроўскае племя» (1951) прасякнуты грамадз. пафасам. Перакладае рус., бел. і інш. паэтаў. На бел. мову паасобныя яго вершы пераклаў Н.Гілевіч. Дзімітроўская прэмія 1952, 1964. Міжнар. прэмія «Салензара» (1982).
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Ад стром балканскіх: Вершы сучасных балг. паэтаў. Мн., 1965;
У кн.: Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень. Мн., 1978;
У кн.: Гілевіч Н. Роднасць: Выбр.пер. са слав. паэтаў. Мн., 1983;