МЯТЛЮ́К (Ганна Антонаўна) (н. 14.10.1936, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1989), праф. (1990). Скончыла Мінскі пед. ін-т замежных моў (1959), працуе ў ім (цяпер лінгвістычны ун-т). Даследуе фанетыку англ. мовы, узаемадзеянне моў на гукавым узроўні ва ўмовах білінгвізму. Аўтар прац «Прасодыя беларускай мовы ва ўмовах двухмоўя» (1982), «Узаемадзеянне прасадычных сістэм у маўленні білінгва» (1986), сааўтар кніг «Тэарэтычная фанетыка англійскай мовы» (1980 з Л.У.Барысавай), «Прасадычная інтэрферэнцыя ў іншамоўным маўленні» (1985) і інш.
І.К.Германовіч.
т. 11, с. 82
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)