ЛІ́ПАВЫЯ ЛЯСЫ́,
фармацыя шыракалістых лясоў, у якіх пераважае ліпа. На Беларусі ўтвараюцца на месцы дуброў і ялова-шыракалістых лясоў. Займаюць багатыя, добра дрэніраваныя, гумусаваныя дзярнова-падзолістыя супясчаныя і сугліністыя глебы.
ЛІ́ПАВЫЯ ЛЯСЫ́,
фармацыя шыракалістых лясоў, у якіх пераважае ліпа. На Беларусі ўтвараюцца на месцы дуброў і ялова-шыракалістых лясоў. Займаюць багатыя, добра дрэніраваныя, гумусаваныя дзярнова-падзолістыя супясчаныя і сугліністыя глебы.
ЛІПАГРАМАТЫ́ЧНЫ ВЕРШ,
верш, інструментаваны такім чынам, што ў ім адсутнічае які-небудзь адзін ці некалькі гукаў (літар). Часам Л.в. ствараюць дзеля мілагучнасці. Часцей за ўсё Л.в. — гэта своеасаблівы верш-забава, які дэманструе версіфікатарскія здольнасці паэта і гукавыя магчымасці пэўнай мовы. У
Лілею
млявы
плёс
люляе,
З-пад злежалых
аблок
здалёк
Ляціць віхлясты і бялявы
Пялёстак лёгкі —
матылёк.
Ён кліча у блакіт лілею —
Каб не любіла больш да слёз
Бліскучы ад лускі і глею
Самлелы,
абмялелы
плёс.
В.П.Рагойша.
ЛІПА́ЗЫ,
ферменты класа гідралаз. Выяўлены ў чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў. Удзельнічаюць у засваенні тлушчу, каталізуюць гідроліз складанаэфірных сувязей у трыгліцэрыдах з утварэннем тлушчавай к-ты і гліцэрыну. У млекакормячых знаходзяцца пераважна ў соку падстраўнікавай залозы, функцыянуюць у кішэчніку і страўніку. Уздзейнічаюць на тлушчы, эмульгаваныя солямі жоўцевых кіслот.
С.С.Ермакова.
ЛІПАМЕТРЫ́Я (
замена склада паўзай у пачатку стопнага вершаванага радка. Робіць больш разнастайным рытмічна-інтанацыйны малюнак верша.
Па сялі́бах непрабу́дны
Згі́нуў со́н,
Прад вачы́ма шлях у со́нцы
Но́вых дзё́н.
(Я.Купала. «Здаецца ж, было гэта ўчора...»)
А.А.Майсейчык.
ЛІПА́НЫ,
населены пункт у Чэхіі паблізу
ЛІПАПРАТЭІ́ДЫ,
комплексы бялкоў і ліпідаў. Надмалекулярныя ўтварэнні (ядро складаецца з малекул трыгліцэрыдаў і эфіраў халестэрыну, абалонка — з бялкоў, фосфаліпідаў і свабоднага халестэрыну), бялковыя кампаненты Л. прадстаўлены 9
С.С.Ермакова.
ЛІПА́РСКІЯ АСТРАВЫ́ (Lipari),
група вулканічных астравоў у Тырэнскім
ЛІПАРЫ́Т (назва ад месца першай знаходкі — Ліпарскія астравы),
эфузіўная горная парода, якая паводле
В.І.Ярцаў.
ЛІПАСО́МЫ,
штучныя ліпідныя везікулы (бурбалкі). Складаюцца з аднаго або некалькіх фосфаліпідных біслаёў, якія раздзелены воднай фазай. Дыяметр 25—10
С.С.Ермакова.
ЛІПА́ТАЎ (Віль Уладзіміравіч) (10.4.1927,
расійскі пісьменнік. Скончыў Томскі
Тв.:
Лев на лужайке: Роман.
С.Ф.Кузьміна.