ІРАЦЫЯНА́ЛЬНАЕ,
гл. ў арт. Рацыянальнае і ірацыянальнае.
т. 7, с. 315
ІРАЦЫЯНА́ЛЬНАЕ ЎРАЎНЕ́ННЕ,
ураўненне, якое змяшчае невядомае пад знакам радыкала (корня), напр.,
.
т. 7, с. 315
ІРАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ВЫ́РАЗ,
алгебраічны выраз, які мае радыкалы (карані), напр.,
,
.
т. 7, с. 315
ІРАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ЛІК,
лік, які не з’яўляецца рацыянальным лікам. Сапраўдныя І.л. могуць быць прадстаўлены бясконцымі неперыядычнымі дзесятковымі дробамі, напр., , . І.л. падзяляюцца на нерацыянальныя алгебраічныя лікі і трансцэндэнтныя лікі.
Існаванне І.л. (напр., дзелі дыяганалі квадрата на яго старану) было адкрыта яшчэ ў школе Піфагора і стала сапраўднай рэвалюцыяй у матэматыцы. Тэрмін увёў М.Штыфель (1544). Ірацыянальнасць ліку π устанавіў І.Ламберт (1766). Дакладная тэорыя І.л. пабудавана ў 2-й пал. 19 ст. Аднак пытанні пра ірацыянальнасць некаторых лікаў застаюцца не вырашанымі (напр.,
,
).
В.І.Бернік.
т. 7, с. 315