ТАЛСТО́Й Леў Мікалаевіч (9.9.1828; Ясная Паляна Шчокінскага р-на Тульскай вобл., Расія — 20.11.1910),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Казанскім ун-це (1844—47). У 1851—54 на вайск. службе на Каўказе. Дэбютаваў аповесцямі «Дзяцінства» (1852), «Гады падлетка» (1854), «Юнацтва» (1857) і ваен. апавяданнямі «Набег», «Высечка лесу». У 1854—55 удзельнічаў у абароне Севастопаля (маст. нарысы «Севастопаль у снежні месяцы», «Севастопаль у маі», «Севастопаль у жніўні 1855 г.», 1855—56). У 1859 адкрыў у Яснай Паляне школу для сял. дзяцей, выдаваў пед.час. «Ясная Паляна» (1862—63), пазней напісаў «Азбуку» (1872), «Новую азбуку» (1875). У аповесці «Казакі» (1863, не завершана) асэнсаванне ролі казацтва ў гіст. лёсе Расіі і ўсх. славянства. Раман-эпапея «Вайна і мір» (1863—69) — нябачаная ў л-ры новага часу з’ява паводле жанру, багацця і шырыні паказу нар. жыцця і гіст. падзей, па псіхал. распрацаванасці характараў; у ім выявілася тэндэнцыя пераходу ад пункту гледжання народа ва ўсім, з чаго складаецца жыццё чалавека, у форме гарманізацыі свету, збліжэння пачаткаў жыцця праз маральны, эстэт. рух дзеяння да нар. праўды, прастаты, шчырасці, Трагічныя старонкі еўрап. гісторыі, вайны, дыпламат. і прыдворнай маны, чалавечых смерцяў і няшчасцяў у ім ураўнаважваюцца старонкамі нар. гераізму, чалавечай любові, самаахвярнасці. У рамане «Ганна Карэніна» (187 5—77) асэнсаваны шматлікія пласты паслярэформеннага жыцця, калі «ўсё перавярнулася і пачынае ўкладвацца». У пач. 1880-х г. пасля працяглай і складанай эвалюцыі светапогляду Т. адкрыта абвясціў пра разрыў з афіц. царкоўнай дактрынай як пануючай ідэалагічнай сістэмай і пра пераход на пазіцыі «простага працоўнага народа». Ён напісаў шэраг філас.-публіцыст. трактатаў) («Споведзь», 1879—80; «Даследаванне дагматычнага багаслоўя», 1879—84; «У чым мая вера?», 1883—84; «Дык што ж нам рабіць?», 1885—86, і інш.), у якіх абвінаваціў афіц. царкву ў падтрымцы і апраўданні вайны і насілля. У трактаце «Царства божае ўнутры вас» (1893, на франц. мове; у Расіі забаронена, апубл. 1906) гал. аб’ектамі выкрывання сталі ваеншчына, мілітарызм, сац.-паліт. сілы, занятыя маральнай і эканам. падрыхтоўкай крывавых канфліктаў і сусв. вайны. Панарама жыцця з яго вечнымі пытаннямі дабра і зла, любові і нянавісці, смерці і бяссмерця прадстаўлена ў шматлікіх маст. празаічных («Халстамер», «Смерць Івана Ільіча», абодва 1886; «Крэйцэрава саната», 1891; «Айцец Сергій», 1911, і інш.) і драматычных («Улада цемры», 1886; «Плады асветы», 1890) творах. Складаныя пытанні мастацтва ў трактаце «Што такое мастацтва?» (1897—98). У канцы 19 ст. стварыў ўласную арыгінальную тэорыю, у аснове якой ідэя ненасілля — своеасаблівая «праграма міру» з універсальным комплексам маральных і сац.-этычных патрабаванняў. Найвышэйшую мэту ён бачыў у яднанні людзей і іх самаўдасканаленні праз адмаўленне служыць злу насілля. У рамане «Уваскрэсенне» (1899) праз лёс гал. герояў, праз іх блуканне па «кругах» чалавечай чысціні, падзенняў, пакут, духоўнага ўваскрэсення, па «кругах» жорсткай і бязлітаснай бюракратычнай машыны Т. паказаў праўдзівую і кантрастную карціну розных бакоў жыцця тагачаснай Расіі. У 1901 Сінод адлучыў Т. ад царквы. У творах апошніх дзесяцігоддзяў — драме «Жывы труп», аповесцях «Пасля балю» (абедзве апубл. 1911), «Хаджы-Мурат» (апубл. 1912), т.зв. нар. апавяданнях — дасягнуў незвычайнага майстэрства лаканічнага пісьма: тонкасць і глыбіня псіхал. аналізу суседнічаюць у іх з адкрытай пропаведдзю супраць антыгуманных, жорсткіх праяў грамадскага жыцця. Усё большае месца ў яго творчасці займала публіцыстыка, ён адгукаўся на балючыя і вострыя пытанні сучаснасці («Рабства нашага часу», «Не забі», абодва 1900; «Не магу маўчаць!», «Корань зла», абодва 1908, і інш.). Сусв. рэзананс атрымала яго антываен. публіцыстыка («Салдацкая памятка», «Афіцэрская памятка», абодва 1901; «Адумайцеся!», 1905). 10.11.1910 Т. пакінуў Ясную Паляну, па дарозе цяжка захварэў і на ст. Астапава (цяпер Леў Талстой Ліпецкай вобл.) памёр. Творчасць Т., якая вырасла на класічных традыцыях, стала эпохай свядомасці чалавецтва. Велізарнае ўздзеянне маст. адкрыццяў Т. на сусв. л-ру, у т. л. беларускую. Для стваральнікаў сучаснай бел. л-ры Я.Купалы і Я.Коласа асаблівае значэнне меў талстоўскі пафас сцвярджэння і абароны мужыцкай праўды ў л-ры, нар. этыкі і мовы як вышэйшай нормы. Для ваен. прозы М.Гарэцкага Т. быў узорам мужнай, бязлітаснай шчырасці і праўды ў паказе вайны і чалавека на вайне, паслядоўнага антымілітарызму. Побач з Ф.Дастаеўскім і А.Бальзакам для К.Чорнага Т. з яго шырокім, эпічным поглядам на жыццё народа быў той мерай сталасці сучаснага рамана, якую бел. пісьменнік імкнуўся зрабіць нормай, традыцыяй і для бел. прозы. Талстоўскае сцвярджэнне праўды як гал. і нязменнага героя яго твораў арганічна ўласціва маст. талентам Я.Брыля і В.Быкава, І.Навуменкі і І.Шамякіна. Кожны з іх па-свойму ўспрыняў і працягвае талстоўскую традыцыю. І.Мележ у «Палескай хроніцы» апіраўся ў сваіх жанравых і маст. пошуках на эпічную традыцыю Т. Талстоўская мера шчырасці, спавядальнасці і бязлітаснай праўды ўплывае на таленты, найб. чулыя да рэальнага жыцця народа. Першыя пераклады твораў Т. на бел. мову апубл. ў газ. «Наша ніва» (10.3.1911, апавяданне «Воўк і сабака»). Газ. «Минское эхо» (8.7.1908), апубл. памфлет Т. «Не магу маўчаць!», газ. «Белорусский вестник» — урывак «Барадзіно» з рамана «Вайна і мір». Артыкул «Пра Л.М.Талстога і пралетарыят» Я.Окуня надрукавала газ. «Могилевский голос» (11.2.1906). Пра Т. і яго творы друкавалі матэрыялы газ. «Северо-Западный край», «Голос провинции», «Минский голос», «Минский курьер». «Гомельская мысль» і інш. Творы Т. на бел. мову перакладалі А.Астрэйка, Я.Брыль, Э.Валасевіч, В.Вітка, Ю.Гаўрук, М.Клімковіч, М.Лужанін, У.Ляўданскі, Л.Салавей, Я.Скрыган, А.Якімовіч і інш. Творчасць Т. даследавалі бел.літ.-знаўцы А.Адамовіч, Ф.Куляшоў, У.Сабаленка. даследуюць А.Несцярэнка, С.Чубакоў. Творы Т. ставілі т-ры Беларусі: «Улада цемры» Гродзенскі абл.драм.т-р (1959), Дзярж.рус.драм.т-р (1960), Бел.т-р імя Я.Коласа (1969), «Жывы труп» т-р імя Я.Коласа, Брэсцкі абл.драм.т-р (абодва 1951), Бел.т-р імя Я.Купалы (1961); «Ганна Карэніна» рус.драм.т-р (1938), Брэсцкі абл.драм.т-р (1950, 1961), т-р імя Я.Купалы (1951); «Уваскрэсенне» т-р імя Я.Купалы (1960); балет «Пасля балю» Г.Вагнера Дзярж.т-р оперы і балета Беларусі (1972).
Тв.:
Полн. собр. соч. Т 1—90. М., 1928—58;
Собр. соч.Т. 1—22. М., 1978—85;
Севастопольские рассказы. Мн., 1984;
Детство. Отрочество. Юность. Мн., 1985;
Бел.пер. — Ці шмат чалавеку трэба зямлі і др. апавяданьні. Вільня, 1928;
Ад чаго зло на сьвеце. Вільня, 1929;
Хаджы-Мурат. Мн., 1931;
Васкрэсенне. Мн., 1937;
Палікушка. Пасля бала. Мн., 1937;
Севастопальскія апавяданні. Мн., 1937;
Каўказскі нявольнік. Мн., 1941;
Апавяданні для дзяцей. Мн., 1946;
Аповесці і апавяданні. Мн., 1954; Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак. Мн., 1977.
Літ.:
Гусев Н.Н. Л.Н.Толстой: Материалы к биогр. М., 1954—70;
Гудзий Н.К. Лев Толстой. 3 изд. М., 1960;
Шифман А.И. Лев Толстой и Восток. М., 1960;
Вересаев В.В. Живая жизнь: О Достоевском и Л.Толстом ... М., 1991;
Арденс Н.Н. Творческий путь Л.Н.Толстого. М., 1962;
Яго ж. Достоевский и Толстой. М., 1970;
Толстой и зарубежный мир. Т. 1—2. М., 1965;
Бунин И.А. Освобождение Толстого // Собр. соч.М., 1967. Т. 9;
рускі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1972), праф. (1973). Акад.АНСССР (1987). Чл. Аўстрыйскай АН, Македонскай акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Маск. ун-т (1950). З 1952 у Ін-це міжнар. адносін, з 1954 у Ін-це славяназнаўства АНСССР (з 1968 Ін-т славяназнаўства і балканістыкі Рас.АН), адначасова з 1968 выкладчык Маск. ун-та. Даследаваў гісторыю слав.літ. моў, слав. дыялекталогію, тапаніміку і этнаграфію. У працах шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял. У 1962—65, 1974—81 узначальваў экспедыцыі па вывучэнні гаворак і традыц. духоўнай культуры Бел. Палесся. Рэдактар і сааўтар зб-каў «Лексіка Палесся: Матэрыялы для палескага дыялектнага слоўніка» і «Палессе: (Лінгвістыка. Археалогія. Тапаніміка)» (абодва 1968).
Тв.:
Значение кратких и полных форм прилагательных в старославянском языке: (на материале евангельских кодексов) // Вопр. славян. языкознания. 1957. Вып. 2;
Советское славяноведение: Краткий обзор лит., 1945—1963 гг.М., 1963 (у сааўт.);
Славянская географическая терминология: Семасиологич. этюды. М., 1969;
История и структура славянских литературных языков. М., 1988.
Літ.:
Н.И.Толстой;
Биобиблиогр. указ. славян. и общему языкознанию. Самарканд, 1983;
расійскі ваен. і дзярж. дзеяч, дыпламат, ген. ад інфантэрыі (1814), граф. Удзельнік рус.-турэцкай вайны 1787—91, задушэння паўстання 1794, кааліцыйных войнаў супраць Францыі 1799—1800, 1805 і 1806—07. У 1807—08 пасол у Францыі. У час вайны 1812 камандаваў рэзервовымі войскамі ў прыволжскіх губернях, нач. Ніжагародскага апалчэння. Удзельнік замежных паходаў 1813—14. Чл.Дзярж. савета (1823). У 1826 чл.Вярх. суда над дзекабрыстамі. У час задушэння паўстання 1830—31 прызначаны 21.4.1831 галоўнакамандуючым 3-й рэзервовай арміяй з падпарадкаваннем яму Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ. 12.6 і 22.6.1831 яму падпарадкаваны Гродзенская (з Беластоцкай вобл.) і Віленская губ. Фактычна кіраваў ліквідацыяй паўстання на тэр. Беларусі.
расійскі дзярж. дзеяч, дыпламат, граф (1724). У час Маскоўскага паўстання 1682 падбухторваў стральцоў супраць баяр Нарышкіных і Пятра I, пасля падзення царэўны Соф’і Аляксееўны (1689) перайшоў на бок Пятра I. Удзельнічаў у 2-м Азоўскім паходзе (1696), у 1697—98 вывучаў у Італіі марскую справу. У 1702—14 пасол у Турцыі. З 1714 сенатар, у 1716—17 суправаджаў Пятра I у паездцы па Еўропе. Дамогся вяртання з-за мяжы царэвіча Аляксея Пятровіча і ўзначаліў следства па яго справе. У 1718—26 кіраваў Тайнай канцылярыяй. У 1725 садзейнічаў узыходжанню на прастол Кацярыны I. З 1726 чл.Вярх. тайнага савета. У выніку разыходжання з А.Д.Меншыкавым па пытанні аб пераходзе ў спадчыну прастола ў 1727 арыштаваны і зняволены ў Салавецкі манастыр, дзе памёр. Пакінуў падарожныя нататкі за 1697—99, дзе ёсць звесткі пра бел. гарады і мястэчкі.
Тв.:
Путешествие стольника П.А.Толстого по Европе, 1697—1699. М., 1992.
ТАЛСТО́Й Фёдар Пятровіч (21.2.1783, С.-Пецярбург — 25.4.1873),
рускі медальер, скульптар, рысавальшчык і жывапісец; прадстаўнік класіцызму. З 1804 наведваў Пецярбургскую АМ, у 1825—28 яе выкладчык, з 1842 праф., з 1809 ганаровы чл., з 1828 віцэ-прэзідэнт, у 1859—68 таварыш (намеснік) прэзідэнта. Пэўны час быў звязаны з дзекабрыстамі. Творы вызначаюцца вытанчанасцю форм, паэт. успрыняццем антычнасці (барэльефы са сцэнамі з «Адысеі» Гамера і інш.). Выканаў 21 медальён у памяць вайны 1812 г. і замежных паходаў рус. арміі ў 1813—14. Аўтар ілюстрацый да паэмы І.Багдановіча «Душачка» (1820—33), жывапісных карцін, сілуэтных кампазіцый і інш.
Ф.Талстой. Народнае апалчэнне 1812 г. Медальён з серыі, прысвечанай вайне 1812 г. 1816.
рэлігійна-філасофскі утапічны кірунак у грамадскай думцы Расіі канца 19 — пач. 20 ст. Узнікла пад уплывам рэліг.-філас. ідэй Л.М.Талстога. выкладзеных ім у творах «Споведзь». «У чым мая вера?» абодва 1884), «Крэйцарава саната» (1891) і інш. Талстоўцы прапаведавалі «ўсеагульную любоў», «несупраціўленне злу насіллем», планавалі пераўтварэнне грамадства шляхам рэліг.-маральнага самаўдасканалення, вялі асветную дзейнасць. Створанае ў 1884 талстоўцамі У.Р.Чартковым і П.І.Біруковым выд-ва «Пасрэднік» выдавала масавымі тыражамі кнігі для народа: творы Талстога, А.П.Чэхава, Г.І.Успенскага і інш., дапаможнікі па аграноміі, ветэрынарыі, гігіене. У Цвярской, Сімбірскай, Харкаўскай губ., у Закаўказзі ўзніклі абшчыны талстоўцаў (т.зв. «культурныя скіты»), Т. мела паслядоўнікаў у Зах. Еўропе, Японіі, Індыі (М.К.Гандзі); спробы стварэння талстоўскіх абшчын рабіліся ў 1880—1900-я г. ў Англіі і Паўд. Афрыцы. Крытыка талстоўцамі правасл. царквы, афіц. рэлігіі, пропаведзь ураўняльных прынцыпаў і збліжэнне з сектамі (малаканамі, духаборамі, штундызмам) выклікалі незадавальненне царквы і ўлады. У 1897 Т. было абвешчана шкоднай сектай, у 1901 Талстой адлучаны ад царквы, а яго паслядоўнікаў арыштоўвалі і высылалі. У хуткім часе талстоўцы спынілі сваю дзейнасць.
бальзам, які атрымліваюць падсочкай кары вечназялёных паўдн.-амер. дрэў міраксілон сям. бабовых. Вязкая бурая маса са смалістым пахам. Раствараецца ў этаноле, не раствараецца ў вадзе. Асн. кампаненты — свабодная бензойная кіслата і карычная к-та (3-фенілпрапенавая), іх эфіры (да 86%), ванілін. Выкарыстоўваюць у парфумерыі.
ТАЛУБЕ́ЕЎ Юрый Уладзіміравіч (1.5.1906, С.-Пецярбург — 28.12.1979),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1956). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Ін-тсцэн. мастацтваў у Ленінградзе (1929). На сцэне з 1926 — акцёр ленінградскіх т-раў, з 1942 у т-ры драмы імя А.Пушкіна. Мастацтва Т. вызначалася майстэрствам рэаліст. абмалёўкі характараў, пластычнай выразнасцю, гумарам, глыбінёй маст. абагульнення пры прастаце і арганічнасці ігры. Сярод роляў: Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Бубноў («На дне» М.Горкага), Важак («Аптымістычная трагедыя» Ў.Вішнеўскага), Палоній («Гамлет» У.Шэкспіра), Вілі Ломен («Смерць коміваяжора» А.Мілера) і інш. Зняўся ў фільмах «Рэвізор», «Дон Кіхот», «Гамлет», «Аварыя» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1947. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэмія Расіі 1970.
Існуюць 3 ізамеры: 2-амінаталуол (орта-Т. — вадкасць, tкіп 200,3 °C, шчыльн. 998,4 кг/м³); 3-амінаталуол (мета-Т. — вадкасць, tKin 203 °C, шчыльн. 989,1 кг/м³); 4-амінаталуол (пара-Т. — цвёрдае рэчыва, tпл 44.5—45 °C, tкіп 200,5 °C, шчыльн. 961,9 кг/ м³). Добра раствараюцца ў арган. растваральніках, мала-у вадзе. Характэрныя хім. ўласцівасці араматычных амінаў. Лёгка акісляюцца (у паветры на святле цямнеюць). утвараюць солі. У прам-сці атрымліваюць гідрагенізацыяй адпаведных нітраталуолаў у прысутнасці каталізатараў (медзь. нікель. паладый). Выкарыстоўваюць Т. і іх вытворныя ў вытв-сці амінаталуолсульфонавых кіслот, крэзолаў, азафарбавальнікаў трыарылметанавых і сярністых фарбавальнікаў; n-Т. як кампанент інгібітараў карозіі. Атрутныя (найб. таксічны n-Т.) усмоктваюцца скурай, ГДК 3 мг/м³.
араматычны вуглевадарод, C6H5CH3, У 1838 вылучаны франц. хімікам А.Сент-Клер Дэвілем з талуанскага бальзаму (адсюль назва Т.).
Бясколерная вадкасць, tпл 110,62 °C, шчыльн. 866.9 кг/м³. Добра раствараецца ў большасці арган. растваральнікаў. мала — у вадзе. Рэакцыі замяшчэння ў бензольным ядры адбываюцца лягчэй, чым у бензоле (гл.Араматычныя злучэнні). Пры акісленні па CH3-групе ў залежнасці ад умоў утвараюцца бензілавы спірт, бензойны альдэгід або бензойная кіслата. У прам-сці вылучаюць з каменнавугальнай смалы, прадуктаў каталітычны рыформінгу бензінаў. Выкарыстоўваюць пераважна ў вытв-сці бензолу, фенолу, капралактаму, нітраталуолаў (тратылу) і інш., а таксама як растваральнік для палімераў, нітрацэлюлозных, алкідных лакаў і эмалей, высокаактанавы кампанент бензінаў. Аказвае слабае наркатычнае ўздзеянне, ГДК 50 мг/м³.