ТАЛСТО́Й Пётр Андрэевіч (1645—10 або 18.2.1729),

расійскі дзярж. дзеяч, дыпламат, граф (1724). У час Маскоўскага паўстання 1682 падбухторваў стральцоў супраць баяр Нарышкіных і Пятра I, пасля падзення царэўны Соф’і Аляксееўны (1689) перайшоў на бок Пятра I. Удзельнічаў у 2-м Азоўскім паходзе (1696), у 1697—98 вывучаў у Італіі марскую справу. У 1702—14 пасол у Турцыі. З 1714 сенатар, у 1716—17 суправаджаў Пятра I у паездцы па Еўропе. Дамогся вяртання з-за мяжы царэвіча Аляксея Пятровіча і ўзначаліў следства па яго справе. У 1718—26 кіраваў Тайнай канцылярыяй. У 1725 садзейнічаў узыходжанню на прастол Кацярыны I. З 1726 чл. Вярх. тайнага савета. У выніку разыходжання з А.Д.Меншыкавым па пытанні аб пераходзе ў спадчыну прастола ў 1727 арыштаваны і зняволены ў Салавецкі манастыр, дзе памёр. Пакінуў падарожныя нататкі за 1697—99, дзе ёсць звесткі пра бел. гарады і мястэчкі.

Тв.:

Путешествие стольника П.​А.​Толстого по Европе, 1697—1699. М., 1992.

т. 15, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)