ТАЛСТО́Й Пётр Аляксандравіч (1761—10.10.1844),

расійскі ваен. і дзярж. дзеяч, дыпламат, ген. ад інфантэрыі (1814), граф. Удзельнік рус.-турэцкай вайны 1787—91, задушэння паўстання 1794, кааліцыйных войнаў супраць Францыі 1799—1800, 1805 і 1806—07. У 1807—08 пасол у Францыі. У час вайны 1812 камандаваў рэзервовымі войскамі ў прыволжскіх губернях, нач. Ніжагародскага апалчэння. Удзельнік замежных паходаў 1813—14. Чл. Дзярж. савета (1823). У 1826 чл. Вярх. суда над дзекабрыстамі. У час задушэння паўстання 1830—31 прызначаны 21.4.1831 галоўнакамандуючым 3-й рэзервовай арміяй з падпарадкаваннем яму Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ. 12.6 і 22.6.1831 яму падпарадкаваны Гродзенская (з Беластоцкай вобл.) і Віленская губ. Фактычна кіраваў ліквідацыяй паўстання на тэр. Беларусі.

А.​М.​Лукашэвіч.

т. 15, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)