ТАЛСТО́Й Мікіта Ільіч (15.4.1923, г.Вршац, Сербія — 27.6.1996),

рускі мовазнавец. Д-р філал. н. (1972), праф. (1973). Акад. АН СССР (1987). Чл. Аўстрыйскай АН, Македонскай акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Маск. ун-т (1950). З 1952 у Ін-це міжнар. адносін, з 1954 у Ін-це славяназнаўства АН СССР (з 1968 Ін-т славяназнаўства і балканістыкі Рас. АН), адначасова з 1968 выкладчык Маск. ун-та. Даследаваў гісторыю слав. літ. моў, слав. дыялекталогію, тапаніміку і этнаграфію. У працах шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял. У 1962—65, 1974—81 узначальваў экспедыцыі па вывучэнні гаворак і традыц. духоўнай культуры Бел. Палесся. Рэдактар і сааўтар зб-каў «Лексіка Палесся: Матэрыялы для палескага дыялектнага слоўніка» і «Палессе: (Лінгвістыка. Археалогія. Тапаніміка)» (абодва 1968).

Тв.:

Значение кратких и полных форм прилагательных в старославянском языке: (на материале евангельских кодексов) // Вопр. славян. языкознания. 1957. Вып. 2;

Советское славяноведение: Краткий обзор лит., 1945—1963 гг. М., 1963 (у сааўт.);

Славянская географическая терминология: Семасиологич. этюды. М., 1969;

История и структура славянских литературных языков. М., 1988.

Літ.:

Н.​И.​Толстой;

Биобиблиогр. указ. славян. и общему языкознанию. Самарканд, 1983;

Н.​И.​Толстой. М., 1993.

М.​Н.​Крыўко.

т. 15, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)