ТАЛУБЕ́ЕЎ Юрый Уладзіміравіч (1.5.1906, С.-Пецярбург — 28.12.1979),
расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1956). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Ін-т сцэн. мастацтваў у Ленінградзе (1929). На сцэне з 1926 — акцёр ленінградскіх т-раў, з 1942 у т-ры драмы імя А.Пушкіна. Мастацтва Т. вызначалася майстэрствам рэаліст. абмалёўкі характараў, пластычнай выразнасцю, гумарам, глыбінёй маст. абагульнення пры прастаце і арганічнасці ігры. Сярод роляў: Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Бубноў («На дне» М.Горкага), Важак («Аптымістычная трагедыя» Ў.Вішнеўскага), Палоній («Гамлет» У.Шэкспіра), Вілі Ломен («Смерць коміваяжора» А.Мілера) і інш. Зняўся ў фільмах «Рэвізор», «Дон Кіхот», «Гамлет», «Аварыя» і інш. Дзярж. прэмія СССР 1947. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэмія Расіі 1970.
т. 15, с. 408
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)